Кунаш

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Кунаш, Конаш (Конуш) — мужчынскае імя.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Кунш (Kühnsch) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -кон- (-кун-) (імёны ліцьвінаў Кондрут, Конрад, Якун; германскія імёны Cundrud, Konrad, Acun) паходзіць ад гоцкага koni- 'адважны'[2] або германскага kunja, kuni '(хтосьці) з годнага, шляхецкага роду'[3].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Kunosz (Konosz, Kuniesz, Kunisz, Kunsz)[4]: Hannus Kunosch (1483 год), Hannus Kwnisz (1480 год), Cunesz (1481 год), Kunusz (1482 год), Kwnosch (1493 год)[5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: чоловека… а Куноша (1440—1492 гады)[6]; на воита маръковъского Куноша (27 лістапада 1528 году)[7]; мещане места Полоцкого… Федко Коношевичъ (17 сакавіка 1531 году)[8]; чоловековъ лысковскихъ… Кунаша Вороновича… Кунуша Вороновича (3 верасьня 1537 году)[9]; по чоловеку королевъскомъ по госмирцы на имя Конаши… истыи Конаш… тотъ Конашъ… тотъ Кониш (16 сакавіка 1539 году)[10]; sioło Protkowskie… Moteli Konuszewicz (4 сьнежня 1554 году)[11]; Mikitha Kunassewic… Kunas Hawrylowicz (1558 год)[12].

Remove ads

Носьбіты

Канашэвічы — літоўскі шляхецкі род[13].

Канішэвічы (Kaniszewicz) — літоўскі шляхецкі род[14].

Канушэвічы — літоўскі шляхецкі род[15].

Кунішы (Kunisz) гербу Любіч — шляхецкі род Рэчы Паспалітай[16].

У XVI ст. існаваў маёнтак Кунашавічы (Кунашевичи) у Жамойцкім старостве[17].

На 1904 год існавалі вёска і пустка з назвай Конашы (Канашы) у Парэцкім павеце Смаленскай губэрні[18].

На гістарычнай Меншчыне існуе вёска Кунашы, на гістарычнай ВіцебшчынеКанашэва, на гістарычнай БраслаўшчынеКанашоўка. Назву Канашы маюць вёскі на гістарычных Віцебшчыне і Полаччыне.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads