Марытон

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Марытон[1] — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці. Марытон уваходзіць у склад Буркоўскага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Назва

Thumb
Герб уласны роду Прозараў.

Назва, як слушна пісаў Марыян Дубецкі[2], нададзена фальварку абозным Каралем Прозарам, вялікім патрыётам Рэчы Паспалітай, які марыў аб вызваленьні гаротнай Айчызны ад маскоўскай тыраніі, у гонар перамогі купкі элінаў, атэнянаў і плятэйцаў, стратэга Мільціяда (Малодшага) над рознаплямёнавымі сіламі пярсідзкага цара цароў Дарыя Вялікага ў 490 г. да н. э. пад Маратонам (Марафонам)[a]. Існавалі і іншыя фальваркі з «антычнымі» назвамі — Аркадзія і Тэрмапілы. Апошні месьціўся каля зьніклай ужо вёскі Бардакі, пазначаны літарай Ф (фальварак) адно на мапе 1846 году А. К. Фіцінгофа, а першы прысутны на ўсіх асноўных мапах XIX — пачатку XX ст. Ф. Ф. Шубэрта, А. К. Фіцінгофа, І. А. Стрэльбіцкага ды вытворных ад іх.

Remove ads

Гісторыя

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Thumb
Рашаўцы, каля якіх пазьней утвораны ф. Марытон, на схематычным пляне Рэчыцкага павету 1800 г.
Thumb
Прозараўскі ф. Маратон зь вёскамі Дуброўным і Рашаўцамі ў арэндзе ў Антонія Прыбароўскага. 1811 г.

Згодна з шляхецкай рэвізіяй, датаванай 3 сьнежня 1811 году, фальварак Маратон з 89 рэвізскімі душамі ў прыналежных да яго вёсках Дуброўнае і Рашаўцы трымаў у арэндзе ад паноў Прозараў Антоні Прыбароўскі (42 г.)[4]. У дакумэнце, пазначаным 13 сакавіка 1812 году, запісана, што той фальварак Маратон з прылегласьцямі, які належаў пані Людвіцы з князёў Шуйскіх, жонцы абознага Караля, Прозаравай, аддадзены ў трохгадовую арэнду былому паручніку войскаў польскіх пану Антонію Прыбароўскаму за штогадовую выплату 900 рублёў серабром[5].

Thumb
Фальварак Маратон на мапе-трохвярстоўцы Менскай губэрні Ф. Шубэрта 1850 г.

З інвэнтару Хвойніцкага маёнтку, якім у 1844 годзе валодаў Уладыслаў, сын Караля, Прозар, вынікае, што да фальварку Маратон належалі вёскі Дуброўнае з 21 дваром і Шчарбіны з 15 дварамі[6]. У мэтрычных кнігах таго ж 1844 году Астраглядавіцкай Сьвята-Траецкай царквы, аднак, колькі разоў названыя фальварак Рашаўскі і вёска Рашаўцы, адкуль паходзілі бацькі і кумы. Іхнымі кумамі выступалі жыхары суседняй вёскі Дуброўнае[7]. Марытон не згаданы зусім[b].

У парэформавы пэрыяд паселішча адміністрацыйна належала да Мікуліцкай воласьці. У пачатку 1870 года ў засьценку Марытон на землях Астраглядавіцкага маёнтку паноў Прозараў жылі 19 аднадворцаў, парафіянаў касьцёлу Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, прыпісаных да воласьці[8].

Паводле перапісу 1897 года паселішча складалі 29 двароў, у якіх налічвалася 167 жыхароў[9]. На 1909 год у аколіцы Марытон было 34 двары з 98 жыхарамі[10].

Найноўшы час

А. Лебедзеў прывёў цікавыя зьвесткі з дакумэнтаў Занальнага дзяржаўнага архіву ў Мазыры пярэдадня і першых месяцаў усталяваньня бальшавіцкай улады ў краі. У верасьні 1917 году жыхарка аколіцы Марытон Разалія Цішкевіч скардзілася ў судзе на апошняга ўладальніка маёнтку Астрагляды Альгерда Гардзялкоўскага, людзі якога свавольна сабралі на яе зямлі 15 коп жыта на суму 300 рублёў. Аднак, 1 траўня 1918 г. адказчык у суд не зьявіўся… У тым жа 1917 годзе падала скаргу і жыхарка Марытона Марыя Цішкевіч. А. Гардзялкоўскі, мяркуючы, што зямля, на якой жыла пацярпелая, ёй не належала, у 1916 г. загадаў заараць яе агарод, на якім было 100 пудоў бульбы, гародніны на 25 рублёў, а яшчэ забраў сена на 75 рублёў. Страты склалі ажно 200 рублёў. Але ў суд 22 кастрычніка 1917 г. упаўнаважаныя пана Гардзялкоўскага так і не прыйшлі[11].

9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Марытон, аднак, у складзе Мікуліцкай воласьці апынуўся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[12].

Thumb
Марытон, Астрагляды, Рудакоў на мапе 1924-1926 гг.

1 студзеня 1919, згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі, Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР.

Пасля другога ўзбуйненьня БССР з 8 сьнежня 1926 года — у складзе Бакуноўскага сельсавету Брагінскага раёну Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года — у Гомельскай акрузе. Ад 30 сьнежня 1927 года Бакуноўскі сельсавет скасаваны, а Марытон улучаны ў склад Буркоўскага сельсавету. У запісцы пад назвай «Сведения о польских населённых пунктах Гомельского округа», пазначанай 1929 годам, згаданы і Марытон, у якім налічвалася 42 каталіцкія альбо «польскія» сям’і, а ў іх — ажно 200 душ. Згодна з «Арыентыровачным плянам калектывізацыі польскіх вёсак на Гомельшчыне 1929/1930 году», у Марытоне існавала машыннае таварыства, меркавалася стварыць яшчэ малочнае і жывёлагадоўчае таварыствы[13]. У 1932 годзе тут арганізаваны калгас. З 1938 года — у новастворанай Палескай вобласьці з цэнтрам у Мазыры.

З 1954 года — у межах Гомельскай вобласьці. Паводле перапісу 1959 года — 162 жыхары. У складзе калгасу «Чырвоная Ніва» з цэнтральнай сядзібай у вёсцы Буркі[9]. 26 лістапада 1959 года Буркоўскі сельсавет скасаваны, тэрыторыя разам з Марытонам далучана да Мікуліцкага сельсавету[14]. 14 студзеня 1960 года Марытон зь Мікуліцкага перададзены ў склад Астраглядаўскага сельсавету[15].

18 сакавіка 2005 года Астраглядаўскі сельсавет перайменаваны ў Буркоўскі[16].

Remove ads

Насельніцтва

  • 2004 год — 16 гаспадарак, 27 жыхароў.
  • 2021 год — 13 жыхароў[17]

Асобы

  • Іван Зелянкоўскі — Герой Сацыялістычнай Працы, дэпутат Вярхоўнай Рады СССР 9-га скліканьня.

Заўвагі

  1. Відавочна, сёньняшняя форма назвы паселішча спрычынілася да таго, што інфарматары нястомнага зьбіральніка беларускіх легэндаў і паданьняў, доктара філялёгіі А. М. Ненадаўца паведамілі, нібы паходзіць яна ад імя панскай дачкі, бо неяк здарылася, пастушкі на ўсё навакольлетрывожна ўсклікалі: «Марыя тоне!»[3]. Прыкметна, што падобныя інтэрпрэтацыі назваў даволі пашыраныя ў фальклёры і не адно беларускім.
  2. Мусіць, сытуацыя падобная той, якая склалася ў выпадку зь Берасьцечкам, калі паны Прозары ўжывалі слаўнае імя Рацлавіца, а сяляне трымаліся звыклага Берасьцечка.
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads