Шчарбіны (Гомельская вобласьць)

былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Шчарбіны — былая вёска ў Астраглядаўскім сельсавеце Брагінскага раёну Гомельскай вобласьці Беларусі.

Хуткія факты
Remove ads

Геаграфія

За 7 км на захад ад Брагіна, 20 км ад чыгуначнай станцыі Хвойнікі (на галінцы Васілевічы — Хвойнікі ад лініі Каленкавічы — Гомель), 126 км ад Гомля.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Хвойнікі. Пляноўка складалася з кароткай просталінейнай шыротнай вуліцы, забудаванай драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Карона Каралеўства Польскага

Thumb
Герб «Сьвяты Юрый» (Георгій Перамаганосец) князёў Шуйскіх[b].

Найбольш раньняя згадка пра хутар Шчарбіны (futor Szczerbiny) сустрэтая пакуль што ў люстрацыі падымнага падатку Оўруцкага і Жытомірскага паветаў Кіеўскага ваяводзтва 1683 году[c]. Належаў да włości Choynickiej князя Канстанціна Яна Шуйскага. Якая сума выплачвалася зь яго аднаго дыму ня ўказана[4].

Thumb
Жыхары хутара Жыжэнкі (Шчарбіны) і іх плацёжныя павіннасьці ў 1698, 1716, 1721 гг.

Наступная зьвестка ў інвэнтары Астраглядаўскага маёнтку пазначана 1698 годам, калі добры перадаваліся князем Дамінікам Шуйскім у кіраваньне пану Зыгмунту Шукшце. Тады гаспадар хутара Жыжэнкі ўрочнік Сава Шчарбіна выплачваў чыншу 15 злотых, а іншыя павіннасьці выконваў «iako y w Wielkim Boru», г. зн. – па 3 дні на розных працах што да паншчыны і яшчэ падводная павіннасьць. Паводле рэвізіі Хвойніцкага маёнтку, учыненай у 1716 годзе, гаспадар Кузьма Жыжэнка, акрамя 1 бельца мёду, выплачваў 4 злотыя і 15 грошаў чыншу, а нехта Лаўрыновіч[d], што таксама карыстаўся грунтам у Жыжэнках, плаціў 10 злотых. Згодна з інвэнтаром маёнтку Хвойнікі cum attinentiis (з прылегласьцямі) ад 20 сакавіка 1721 году, пададзенага былым пасэсарам ксяндзом Юзафатам Парышэвічам, біскупам валоскім, князю Мікалаю, сыну Дамініка, Шуйскаму, гаспадары хутара Жыжэмкі Кузьма Жыжэмка і Самуіл Грэгарэнка (Hrehorenko), акрамя дзякла, выплачвалі адпаведна 5 злотых чыншу, паўтары бельцы даніны мядовай і 5 злотых чыншу[5].

У тарыфе 1754 году вёска, па-ранейшаму прыналежная да Хвойніцкага маёнтку, зноў згаданая пад назвай Шчарбіны (wieś Szczerbiny). Зь яе 7 двароў (×6 — каля 42 жыхароў) «do grodu» (Оўруцкага замку) выплачваліся 1 злоты і паўтары грошы, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павету і ваяводзтва) 4 злотыя і 6 грошаў[6].

Габрэйскія перапісы засьведчылі пражываньне ў Шчарбінах у 1778 годзе 2 чалавек (głow), плацельшчыкаў пагалоўшчыны, што належалі да Хвойніцкага кагалу, а ў 1784 годзе хрысьціяніна, які пагалоўшчыне не падлягаў[7].

Расейская імпэрыя

Thumb
Герб уласны роду Прозараў.
Thumb
Шчарбіны на схематычным пляне Рэчыцкага павету 1800 г.

Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Шчарбіны — у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губерні), з 1796 года ў складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 году Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[8]. Паводле расейскай рэвізіі 1795 году 9 двароў хутара Шчарбіны з 39 душамі мужчынскага і 36 жаночага полу сялян пажыцьцёва трымаў ад абозных Прозараў пан Юзаф, сын Міхала, Букаты Ельскі[e], а эканомам у яго на той час названы Ян, сын Базыля, Віславух[9].

Згодна з шляхецкай рэвізіяй 1811 года, 70-гадовы ротмістар польскай службы Юзаф Букаты працягваў трымаць у заставе ад дзедзічных уладальнікаў паноў Прозараў фальварак Шчарбіны і аднайменную вёску з 36 душамі падданых мужчынскага полу[10].

З інвэнтару Хвойніцкага маёнтку, якім у 1844 годзе валодаў Уладыслаў, сын Караля, Прозар, вынікае, што да фальварку Маратон належалі вёскі Дуброўнае з 21 дваром і Шчарбіны з 15 дварамі[11].

У «Списках населённых мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.» засьведчана, што 82 жыхароў абодвух полаў вёскі Шчарбіны зьяўляліся прыхаджанамі Сьвята-Троіцкай царквы ў Астраглядавічах, а 6 мужчын і 3 жанчыны з фальварку Шчарбіны былі парафіянамі Астраглядавіцкага касьцёлу Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі[12]

Найноўшы час

9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцескага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Шчарбіны ў складзе Мікуліцкай воласьці Рэчыцкага павету, аднак, апынуліся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[13].

У 1931 годзе арганізаваны калгас. У 1959 годзе Шчарбіны ўваходзілі ў склад калгасу «Чырвоная ніва» (цэнтар — вёска Буркі).

Пасьля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджваньня жыхары пераселены ў чыстыя месцы. У 2005 годзе вёска была выключана са зьвестак па ўліку населеных пунктаў[14].

Remove ads

Насельніцтва

  • 1850 год — 15 двароў, 91 жыхар.
  • 1897 год — 26 двароў, 131 жыхар (паводле перапісу).
  • 1908 год — 29 двароў, 171 жыхар.
  • 1930 год — 48 двароў, 297 жыхароў.
  • 1959 год — 338 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1980-я гады — жыхары пераселеныя.

Заўвагі

  1. У гэтым жа месцы ў запісе, датаваным 24 красавіка 1752 г., названы «хутар Тышоўскі на грунце Маркевічаўскім», аддадзены ў заставу за 3 000 польскіх злотых Ігнацыем і Людвікай са Збароўскіх Шуйскімі панам Шчыпілам[1]. Цікава, што сярод зямянаў, якія былі «na wsłudze» ў князёў Шуйскіх у 1698, 1716, 1721 гг., названы Стэфан Маркевіч, а ў 1716 г. — Ян Тышкевіч «na czynszu»[2]. Напэўна, гэта асабіста вольныя людзі, што зь нейкіх прычынаў страцілі бацькоўскія землі...
  2. Выява з надмагільля Віталіса Шуйскага (†1. VI. 1849) у в. Чыжэўшчына (былыя Крупчыцы) Жабінкаўскага р-ну Берасьцейшчыны. Фота Анатоля Бензярука
  3. Не з XVIII ст., як пісаў С. В. Марцэлеў[3]
  4. Імаверна, з шляхты.
  5. У тэксьце чамусьці запісана: Бельскі.
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads