Маціла
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Маціла (Мутэль, Матэль, Мацель, Матыль) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Маціла або Муціла, пазьней Мутэль (Motilo, Mutila, Muthel, Mutel[1], Müttel[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -мод- (-мот-, -мут-) (імёны ліцьвінаў Мотар, Мутаўт, Эймут; германскія імёны Motar, Muotolt, Eimuot) паходзіць ад гоцкага moþs '(баявы) дух, лютасьць, адвага'[4].
У 1640 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Wilhelmus Motelo, Olecensis Prussus[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Иван Мотылевич зъ сынми своими, з Мартиномъ, а с Тумашомъ, а Стасемъ (5 траўня 1537 году)[6]; люди дубиньские… Мотел Болтевичъ (1510 год)[7]; землицу пустовъскую у волости Еишышъскои в десятъку Мателя Гирдовича (30 жніўня 1538 году)[8]; Moteli Konuszewicz z Urbanem synem (27 ліпеня 1553 году)[9]; Mothel Piotrowic… Janczel a Mothel Staniewiczy… Mothel Ziekieliew.… Motel Pieczkiewicz… Mothul Milaniewicz… Motel Markowic… Mothel Rodziewic (1558 год)[10]; Marcin Motel… Matel Maczuczyc… Pieczko Macielewicz (2 траўня 1558 году)[11]; Motyl Piełaszowic… Piotr Motyl… Szczepan, Motyl Tumchowiczy… Paweł, Motyl Andrzejowiczy… Sczesny, Motyl Pawłowiczy… Motyl Janowicz… Marcin, Motyl, Gryk Radziwiłowiczy… Mikołay Motylewicz… Sak Maciłowicz (1561 год)[12]; Marczin Motel (1563 год)[13]; Иванъ Моцилъ (1566 год)[14]; Siolo Lyntupy… Woyciuk Matelewic… Wocziech Matelewic (26 лютага 1619 году)[15]; Matul Jalmud… Matul Sopol z Olkinik… Matul Piotrowicz… Jakub Matulewicz… Szyman Matelewicz (1641 год)[16]; Jozeph Mutel, danik (25 красавіка 1694 году)[17]; JPan Bartłomiey Macel, JPan Hrehory Macel (7 лістапада 1765 году)[18]; Symon Mutuł (24 студзеня 1770 году)[19].
Remove ads
Носьбіты
- Мацел (Моцел) Пятровіч — жыхар Жамойцкага староства, які ўпамінаецца ў 1537—1538 гадох[20]
- Дарота Мацееўна Маталовіч — расенская зямянка, якая ўпамінаецца ў 1586 годзе[21]
На 1904 год існавала вёска Мацілава (Моцілава) у Гжацкім павеце Смаленскай губэрні[22].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads