Мікалай Карпянкоў
беларускі вайсковы і дзяржаўны дзяяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікала́й Мікала́евіч Карпянко́ў (нар. 6 верасьня 1968, Менск) — дзяяч рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі.
Намесьнік міністра ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь — камандуючы Ўнутранымі войскамі Беларусі (з 2020 г.). Генэрал-маёр (2021). З чэрвеня 2021 году ўнесены ў санкцыйныя сьпісы ЭЗ, ЗША, шэрагу іншых краінаў.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Менскую сувораўскую вучэльню (1985 г.), танкавую вучэльню ў расейскім Ульянаўску (1989 г.), пасьля чаго служыў у савецкім і беларускім войску. З 1993 г. працаваў у структурах МУС Беларусі. Быў камандзірам баявой групы спэцпадразьдзяленьня Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі «Беркут» (1992—1994), на базе якога ў 1994 годзе было створана спэцпадразьдзяленьне «Алмаз»[1].
З 1995 па 2003 год служыў на розных пасадах у Службе бясьпекі А. Лукашэнкі. У 2003 г. скончыў Акадэмію МУС Беларусі. З 2003 па 2010 гг. зноў камандаваў аддзелам «Алмазам» МУС. На гэтай пасадзе ўдзельнічаў у палітычных рэпрэсіях і ціску на праціўнікаў прэзыдэнта А. Лукашэнкі, у прыватнасьці, падчас прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі 2006 г.[2][3][4] Супрацоўнікі «Алмаза» ўдзельнічалі ў разгоне акцыі пратэсту 19—20 жніўня 2010 году. Кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева асабіста зьбіваў камандзір «Алмазу» Мікалай Карпянкоў[5].
З 2011 па 2012 год займаў розныя кіраўнічыя пасады ў МУС Беларусі. З кастрычніка 2012 году па 2014 год быў начальнікам управы наркакантролю і супрацьдзеяньня гандлю людзьмі (УНСГЛ) МУС Беларусі[6]. 15 ліпеня 2013 году выступіў за ўхваленьне Дэкрэту прэзыдэнта Беларусі аб спагнаньні за распаўсюд опійнага маку ў памеры ад 1-й да 8 тысячаў эўра і канфіскацыі самахода, гаража і кватэры, якія выкарыстоўвалі пры яго распаўсюдзе[7]. Пад яго загадам за 2013 год улік спажыўцоў курыльных сумесяў вырас з 8% да 65%. Доля спайсу сярод канфіскаваных дурманаў павялічылася да 70%[8]. 6 траўня 2014 году прапанаваў унесьці ў Закон Беларусі «Аб наркатычных рэчывах, прэкурсорах і іх аналягах» панятак «базавай структуры», каб скараціць час залічэньня новых дурманаў у аналягі да некалькіх дзён. Дзеля гэтай самай задачы прапанаваў стварыць антынаркатычную камісію з удзелам 3-х ведамстваў — Дзяржаўнага камітэту судовых экспэртызаў Беларусі, Міністэрства аховы здароўя Беларусі і Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі. Сярод іншага, прапанаваў зьмяніць Указ прэзыдэнта ад 1 лютага 2010 году № 60 «Аб захадах удасканаленьня выкарыстаньня нацыянальнага сэгмэнту сеткі Інтэрнэт» з тым, каб забараніць доступ да сеціўных крамаў, якія прадаюць дурманы. Таксама Карпянкоў прапанаваў увесьці адміністрацыйную адказнасьць за ўжываньне дурманаў. Урэшце Карпянкоў адзначыў: «На мой погляд, барацьба супраць наркотыкаў павінна весьціся ў 4-х кірунках:
- забесьпячэньне недаступнасьці наркотыкаў;
- раньняя дыягностыка, выяўленьне выпадкаў наркаспажываньня;
- забесьпячэньне рэабілітацыі нарказалежных;
- навукова-мэтадычнае і заканадаўчае забесьпячэньне»[9].
З 2014 г. па 19 лістапада 2020 г. кіраваў Галоўнай управай па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй (ГУБАЗіК) МУС Беларусі. 19 лістапада 2020 г. прызначаны намесьнікам міністра ўнутраных справаў Беларусі, які загадвае Ўнутранымі войскамі Беларусі[10]. 30 сьнежня 2020 году быў адным з амаль 50 вайскоўцаў 5 ведамстваў, якім А. Лукашэнка уручыў узнагароды на базе Атраду міліцыі асаблівага прызначэньня ГУУС Менскага гарвыканкаму за супрацьстаяньне «ў тыя жнівеньскія дні» пасьля прэзыдэнцкіх выбараў. Узнагароды разам з Карпянковым атрымалі прадстаўнікі Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі, Міністэрства абароны Беларусі, МУС Беларусі, Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Беларусі і Службы аховы прэзыдэнта Беларусі[11]. 4 сакавіка 2021 году ў Палацы незалежнасьці ў Менску атрымаў ад А. Лукашэнкі пагоны генэрал-маёра[12].
Падчас пратэстаў у Беларусі ў 2020—2021 гг.
Падчас масавых мірных пратэстаў у Менску грамадзянаў, ня згодных з вынікамі прэзыдэнцкіх выбараў, Мікалай Карпянкоў быў заўважаны сярод сілавікоў, якія займаліся непасрэдным разгонам пратэстаў і зьбіцьцём грамадзянаў.
6 верасьня 2020 г. Карпянкоў разьбіў дручком шкляныя дзьверы ў кавярню «O’Petit»[13]. Паводле афіцыйнае інфармацыі, міліцыянты перасьледвалі актыўных удзельнікаў пратэстаў, якія іх правакавалі, а потым паспрабавалі схавацца ў кавярні[14].
Паводле сьведчаньняў аднаго з пацярпелых, 29 верасьня 2020 году ў РУУС Першамайскага раёну Менску Карпянкоў камандаваў групаю сілавікоў, якая выбівала ілжывыя паказанні, пасьля паказаныя па канале «Беларусь 1», ад групы схопленых ГУБАЗіК людзей, якіх зьбіцьцём і пагрозамі прымушалі сказаць на камэру, што ім нібыта заплацілі каардынатары[15]. Відавочца запомніў, што Карпянкоў здымаў відэа асабіста, а яму пагражаў 16 гадамі турмы, калі той ня скажа, што атрымаў тысячу даляраў ад каардынатара[15].
Паводле сьведчаньняў, 13 кастрычніка 2020 г. Карпянкоў разам зь іншымі сілавікамі выкраў на вуліцы грамадзяніна М. Харошына, даставіў яго ў Першамайскі РАУС Менску, дзе прымяніў да Харошына катаваньні[16].
У лістападзе 2020 году Сьвятлана Ціханоўская абвясьціла пра запуск працэсу міжнароднага прызнаньня ГУБАЗіК, якім да таго часу кіраваў Карпянкоў, і АМАП тэрарыстычнымі арганізацыямі ў сувязі з учыненымі імі злачынствамі ў час падаўленьня пратэстаў супраць фальсыфікацыі выбараў і гвалту з боку рэжыму Лукашэнкі[17].
20 лістапада 2020 г. Карпянкоў быў унесены ў санкцыйныя сьпісы Латвіі і Эстоніі[18].
15 студзеня 2021 г. незалежныя СМІ апублікавалі аўдыёзапіс, на якім чалавек, апазнаны як Мікалай Карпянкоў, зрабіў некалькі скандальных выказваньняў наконт пратэстаў. Паводле аналізу зьместа запісу, ён мог быць зроблены ў кастрычніку 2020 г.
На запісе Карпянкоў абразьліва адгукаўся аб пратэстоўцу Аляксандры Тарайкоўскім, застрэленым сілавікамі:
![]() |
Тарайкоўскі, так, п’яніца і дэбіл. Ён памёр, канечне, ад гумовай кулі, якая прыляцела яму ў грудзі. Ён стаяў там у ціштоцы, і, я думаю, з зваротнага боку цішоткі яна не застране[19]. | ![]() |
Спасылаючыся на прыказы Лукашэнкі, Карпянкоў на запісе заахвочваў сілавікоў выкарыстоўваць зброю супраць пратэстоўцаў, у тым ліку забіваць іх:
![]() |
прэзыдэнт казаў, што калі прэ на цябе, выкарыстоўвай зброю, нелетальную. Ва ўпор: па нагах, у жывот, па яйках. Каб зразумеў, што ён нарабіў, калі ачуняе. Ну нанясіце яму нешта такога кшталту: ці пакалечыць, ці зьнявечыць, ці забіць. Прымяняць зброю яму наўпрост у лоб, у твар, туды, пасьля чаго ён ужо ніколі ня вернецца ў той стан, у якім ён быў.
Адкачаюць, дык адкачаюць. Ня будзе мець паловы галаўнога мозгу, ну, так яму і трэба. Бо ў асноўным усе тыя, хто выходзіць на вуліцы на дадзены момант паўдзельнічаць у рэйкавай вайне, хто блякуе дарогі, атакуе міліцыянтаў, кідае «кактэйлі Молатава», — тыя ж тэрарысты. Гэта лішнія людзі ў нашай краіне. І гэтаму было прысьвечана сёньня вельмі-вельмі шмат, на той невялікай нарадзе, якую праводзіў галава дзяржавы. ... Мы з усіх бакоў прыкрытыя галавой дзяржавы ў пляне выкарыстаньня зброі[19]. |
![]() |
Карпянкоў таксама паведаміў пра намер уладаў стварыць канцэнтрацыйны лягер для ўдзельнікаў пратэстаў:
![]() |
Ствараецца база зьвестак. У гэтай базе зьвестак, хто патрапіў другі раз, той павінен там і застацца. Сказана распрацаваць, зрабіць лягер, не для ваеннапалонных, не для інтэрнаваных нават, а лягер для асабліва востракапытных, такі для адсяленьня. І паставіць калючы дрот, атрымліваецца, па пэрымэтры. Два памяшканьні зрабіць, топка — паверх, карміць — паверх, каб працавалі. Але іх там трымаць, пакуль усё не супакоіцца[19]. | ![]() |
2 лютага 2021 году TUT.BY атрымаў вынікі фанаскапічнае экспэртызы запісу, апублікаванага BYPOL, які мае «велізарнае грамадзскае значэньне» й які выклікаў рэзананс ня толькі ў Беларусі, але й за яе межамі. У аўдыёзапісе гаворка ідзе пра забойства Аляксандара Тарайкоўскага, ужываньне смяротнае зброі й «лагеры для востракапытных». Экспэртыза пацьвердзіла, што голас на запісе належыць Мікалаю Карпянкову, і ня выявіла прыкметаў мантажу[20].
Remove ads
Міжнародныя санкцыі
Карпянкоў станавіўся суб’ектам забароны на паездкі й замарожваньня актываў Эўрапейскім Зьвязам як частка сьпісу беларускіх чыноўнікаў, адказных за палітычныя рэпрэсіі, падтасоўку вынікаў галасаваньня й прапаганду[21]. Згодна з рашэньнем Эўрапейскай рады(be) ад 21 чэрвеня 2021 году як кіраўнік ГУБАЗіК Карпянкоў «нясе адказнасьць за бесчалавечнае й прыніжаючае годнасьць абыходжаньне з грамадзянамі, якія ўдзельнічалі ў мірных пратэстах»: іх адвольныя затрыманьні, зьбіцьцё групаю пад яго камандаваньнем, пагрозы прымяненьня агнястрэльнае зброі, у тым ліку на прыкладзе інцыдэнту ў кавярні «O’Petit» і апублікаванага аўдыёзапісу, — сур’ёзныя парушэньні правоў чалавека, зьвязаныя з прыгнётам грамадзянскае супольнасьці й дэмакратычнай апазыцыі[22]. 6 ліпеня да чэрвеньскага пакету санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[23].
21 чэрвеня 2021 году Карпянкоў быў уключаны і ў Сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША, за асабістае кіраўніцтва супрацоўнікамі ГУБАЗіК па перасьледу й зьбіцьцю мірных дэманстрантаў і аўдыёзапіс з абмеркаваньнем будаўніцтва лягеру для затрыманых і рэкамэндацыям сілавікам страляць пратэстоўцам у твар і геніталіі, які прасачыўся[24][25]. Акрамя таго, Карпянкова ў свае санкцыйныя сьпісы ўключылі Вялікабрытанія[26], Канада[27], Швайцарыя[28].
У студзені 2025 году Канада ўвяла санкцыі супраць Ігара ды Ірыны Карпянковых — сына і жонкі Мікалая Карпянкова[29][30].
Remove ads
Погляды
Лічыцца, што спавядае расейскі фашызм[Крыніца?]. Сярод іншага, у час сьвяткаваньня 100-годзьдзя беларускай міліцыі зачытваў даклад, дзе пра беларускую старонку ў гісторыі міліцыі не было ані слова. Паводле сьведчаньня былога начальніка другога аддзелу трэцяй управы ГУБАЗіКу Аляксандра Азарава, «Для яго Беларусь і Расея — гэта адзінае цэлае. Украінцаў ён лічыць фашыстамі, а супраціўнікаў рэжыму — маргіналамі, праплачанымі Захадам»[31].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads