Мікольцы (хутар)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міко́льцы[1] — хутар у Мядзельскім раёне Менскай вобласьці, уваходзіць у склад Мядзельскага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
- 1846 год — на месцы хутару знаходзіўся маёнтак Мікольцы Вялейскага павету Віленскай губэрні. Маёнтак зьяўляўся ўладаньнем І. Галкі і ў ім пражывалі 118 сялянаў. Маёнтак складаўся з фальварку Валочак і вёскі Мікольцы. Маёнтку належалі 2 карчмы, адна зь якіх знаходзілася на хутары Сьвінка, а другая — у вёсцы Мікольцы.
- 1904 год — маёнтак і фальварак знаходзяцца ў Мядзельскай воласьці Вялейскага павету і зьяўляюцца ўладаньнямі І. Галкі. У маёнку пражываюць 39 жыхароў, у фальварку — 18.
- 1921 год — фальварак пераходзіць у склад Мядзельскай гміны Дунілавіцкага, а з 1925 году — Пастаўскага павету Віленскага ваяводзтва. У складзе фальварку знаходзіўся 1 двор і 14 жыхароў.
- З 12 сьнежня 1940 году знаходзіцца ў складзе Баярскага сельсавету Мядзельскага раёну Вялейскай, а з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай вобласьці. З 16 ліпеня 1954 году і з 25 студзеня 1996 году — у складзе Мядзельскага сельсавету (з 17 лістапада 1959 году — у складзе гарпассавету). З 20 студзеня 1960 году — у складзе Менскай вобласьці.
- З 1960 году — знаходзіцца ў складзе калгасу «Ленінскі шлях» (назва да 20 лістапада 1961 году — «Сталінскі шлях»).
Remove ads
Насельніцтва
- 2010 год — 4 жыхары
- 1999 год — 6 жыхароў
- 1 студзеня 1997 году — 4 двары, 8 жыхароў
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads