Мілавіды (Берасьцейская вобласьць)
вёска ў Баранавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мілаві́ды[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Навасадцы. Цэнтар сельсавету Баранавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Знаходзяцца на шашы Р43.
Remove ads
Назва
Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, імя Мільвід утварылася ад складаньня старажытных германскіх імёнаў Milis і Wid[2]. Адзначаліся старажытнае германскае імя Мелевіда (Melewidis)[3] і германскае імя Melvid[4].
Гісторыя
У час нацыянальна-вызваленчага паўстаньня 1863—1864 гадоў пад Мілавідамі 22 траўня (3 чэрвеня) 1863 году аб’яднаныя сілы інсурґентаў, блізу 800 ваяроў з Слонімскага, Ваўкавыскага, Пружанскага, Наваградзкага й Гарадзенскага паветаў, на чале з Францішкам Юндзіным, Ісідарам Лукашэвічам, Аляксандрам Лянкевічам, за агульным началам Кастуся Каліноўскага, далі вялікую бітву расейскім карнікам і войскам імпэрыі, якія прыйшлі карнікам на дапамогу. Паводле афіцыйных зьвестак, расейцы згубілі 50 чалавек забітымі і параненымі. У гэтае бітве ў аддзеле А. Лянкевіча (Лягдара) змагаліся рэшткі Лідзкага аддзелу Людвіка Нарбута, і сярод іх — Францішак Багушэвіч і Міхал Андрыёлі.
У 1913 годзе расейскія ўлады ў рэчышчы палітыкі русіфікацыі паставілі наўзбоч дарогі, што падзяляе поле бітвы, мураваны 8-канцовы ўкосны крыж загінулым царскім жаўнерам.
У 1930 годзе польскі ўрад збудаваў насупраць крыжу каталіцкую каплічку.
Remove ads
Насельніцтва
- 1905 год — 423 чалавекі ў сяле Мілавідах і 68 чалавек у маёнтку Мілавідах[5]
- 1999 год — 860 чалавек
- 2010 год — 712 чалавек
Турыстычная інфармкацыя
Помнікі архітэктуры
- Мэмарыяльны комплекс
- Паштовая станцыя
- Царква Сьвятога Сергія Раданескага
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads