Мінда
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мінда, Мінта, Мента — мужчынскае імя.
Паходжаньне
Манта, пазьней Мэндэ, Мэнтэ або Мінтэ (Manto, Mende, Mente, Minte[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -менд- (-мант-, -мінд-) паходзіць ад стараверхненямецкага menden 'весяліцца, цешыцца'[3]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Мінціла, Мінтаўт (Менталт), Мендэр (Мантэра, Мінтар), Мендрык (Міндрык); адзначаліся германскія імёны Mindilo (Mintel), Mindelt (Mendelt), Mender (Mantarius, Minder), Mendrick.
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Manc, Mendela (Mandel, Mindel, Mencel, Mencyl, Mancel), Mendlin (Mencelinus, Menclinus)[4].
У Прусіі бытавалі імёны: Mente, Mindota / Myntete[a] (1314 год), Mentemyl, Mantawte[b][7]. У ваколіцах Мэмэлю бытавала прозьвішча Minde[8].
У Польшчы адзначалася прозьвішча Мінда: Jan i Stanislaw Mindo z Wykowo[9] (1572 год)[10].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Станиславъ Миндовичъ (1567 год)[11]; Mintowa (1671—1681 гады)[12][c].
Remove ads
Носьбіты
Мянтовічы — літоўскі шляхецкі род[26].
Заўвагі
- Адзначалася германскае імя Mentet, Mentetus[5]
- Адзначалася германскае імя Mandelt[6]
- Таксама:
- Мінцейка, Манцейка, Мантык, Мэндык, Мэндэйка (адзначалася старажытнае германскае імя Mendicho, пазьнейшае Mandtke[13], Mintke[14]): piscatores in Bistricia dictos Mynteyko (11 чэрвеня 1407 году)[15], Олехно Мантеиковичъ (1528 год)[16], Микита Мантыкъ (14 ліпеня 1596 году)[17], Augustyn Mendeyko (1821 год)[18], Katazyna Mendyk (1912 год)[19];
- Міндзін (адзначалася германскае імя Mendinus[20][21]): Mindinowicz (1671—1681 гады)[12];
- Мантат (адзначалася старажытнае германскае імя Mentet[22]): Mantatowicz (1680 год)[23];
- Ментвін (адзначалася старажытнае германскае імя Mantuvin[13], Mendewinus[24]): Ментвино село (28 красавіка 1387 году)[25];
- Мінтвіл: Мінтвілы — літоўскі шляхецкі род[26]
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads