Мендэр

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мендэр (Мэндэр, Мантэра, Мандэр, Мандр, Міндэр, Мінтар, Мінтэр) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Мантар або Мандэр, пазьней Мэндэр або Міндэр (Mantarius[1], Manderus[2], Meender, Mender, Minder) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -менд- (-мант-, -мінд-) (імёны ліцьвінаў Мінціла, Мінтаўт, Мендрык; германскія імёны Mindilo, Mindelt, Mendrick) паходзіць ад стараверхненямецкага menden 'весяліцца, цешыцца'[4], а аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) паходзіць ад гоцкага harjis[5], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[6], германскага heru 'меч'[7].

У Памор’і бытавала прозьвішча Menter[8].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: земля Кисменова а Минъторова (1440—1492 гады)[9]; Миколай Мантера (1567 год)[10]; Mikołaj Minder (1700 год)[11]; Jakub Mender (1708 год)[12]; Menderyszki (1744 год)[13]; Minderii (1811 год)[14]; Karolina Mander (1820 год)[15]; Pawlina Karolina Minter (1860 год)[16].

Remove ads

Носьбіты

  • Павал Крыштанавіч (Хршчанавіч) Мендэр — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1570 і 1571 гадох[17]
  • Пётар Паўлавіч Міндэр — вількамірскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1596 годзе[18]
  • Станіслаў Паўлавіч Хршчановіч Міндэр — вількамірскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1606 годзе[19]
  • Іван Мандр — уладальнік зямлі ў Гарадзенскай губэрні на 1890 год[20]
  • Мечыслаў і Юзэф Мінтаровічы (Mintorowicz) — уладальнікі гаспадарак у Барсуках каля Докшыцаў на 1938 год[21]

Мінтаровічы — літоўскі шляхецкі род[22].

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads