Мінціла
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мінціла (Манціла, Мінтэль), Мендзіла — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Мандзіла, Манціла, Міндзіла або Менціла, пазьней Мінтэль або Мэндыла (Mandila[1], Mantillo[2], Mindilo[3], Menzila, Mintel[4], Mendilo[5]) — імя германскага паходжаньня[6]. Іменная аснова -менд- (-мант-, -мінд-) (імёны ліцьвінаў Мінтаўт, Мендэр, Мендрык; германскія імёны Mindelt, Mender, Mendrick) паходзіць ад стараверхненямецкага menden 'весяліцца, цешыцца'[7].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Mendela (Mandel, Mindel, Mencel, Mencyl, Mancel)[8].
У Прусіі адзначалася імя Mandele (Хроніка Прускай зямлі Мікалая зь Ярошына)[9]. Апроч таго, у Прусіі бытавалі прозьвішчы Mentel[10] і Mintel[11][12].
У Польшчы адзначаецца прозьвішча Мэнтэль (Mentel)[13].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: князи Ятвяжьсціи, Минтеля (Галіцка-Валынскі летапіс)[14]; у Воидатовъскомъ селе пят служоб: <…> Юнъкгаило Манътиловичъ (23 траўня 1539 году)[15]; земли пустовские… Минтилишъку (2 лютага 1553 году)[16]; Adam Mintel (1802 год)[17]; Wasylij Miendziłło (1841 год)[18]; Jan Miendziło (1842 год)[19].
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads