Мендрык
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мендрык (Міндрык, Мендрэк), Мандрык — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Мандарык, Мантарык, пазьней Мэндэрых, Мэндрых або Мэндрык (Mandariks[1], Mantharigus[2], Menderich, Mendrich, Mendrick) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -менд- (-мант-, -мінд-) (імёны ліцьвінаў Мінціла, Мінтаўт, Мендэр; германскія імёны Mindilo, Mindelt, Mender) паходзіць ад стараверхненямецкага menden 'весяліцца, цешыцца'[4], а аснова -рых- (-рык-) (імёны ліцьвінаў Дзітрык, Індрых, Эрык; германскія імёны Hindrich, Ditricus, Erik) — ад гоцкага reiks 'магутны'[5], германскага rikja 'магутны, каралеўскі'[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Щасный Мендрекъ (1567 год)[7]; Lucia Mandryk (1783 год)[8]; Mindryk (1807 год)[9][a].
Remove ads
Носьбіты
- Аўгуст Мендрык — уладальнік зямлі ў Дынабурскім павеце на 1878 год[11]
- Юзэфа, Францішка і Ўладзіслаў Міндрыкі (Mindryk) — уладальнікі гаспадарак у Васількове каля Германавічаў на 1937 год[12]
На гістарычнай Лідчыне існуе вёска Мендрыкаўшчына.
Глядзіце таксама
Заўвагі
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads