Мінтаўт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мінтаўт (Менталт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Міндэльт, Мэндэльт або Мандальт (Mindelt[1][2], Mendelt[3][4], Mandelt) — імя германскага паходжаньня[5]. Іменная аснова -менд- (-мант-, -мінд-) (імёны ліцьвінаў Мінціла, Мендэр, Мендрык; германскія імёны Mindilo, Mender, Mendrick) паходзіць ад стараверхненямецкага menden 'весяліцца, цешыцца'[6], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[7].

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, іменная аснова -мін- (-мен-) (імёны ліцьвінаў Мінят, Асьміна, Гальмін; германскія імёны Miniatus, Osminna, Galmin) паходзіць ад гоцкага minan 'менаваць, памятаць, любіць'[8], а аснова -тэўд- (-дэўт-, -тыд-) (імёны ліцьвінаў Таўтвід, Таўтывіл, Таўтгерд; германскія імёны Teutwidis, Theudowills, Teutgerdis) — ад гоцкага þiuda[9], германскага þeudo[10] 'род, народ'[11]. Такім парадкам, імя Мінтаўт азначае «памяць роду» (тое ж, што і імя Таўцімін)[12].

У Прусіі бытавала імя Mantawte[13].

У Польшчы адзначаецца прозьвішча Мінталта (Mintałto)[14].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: в Дорсунишском повете шестьдесят чоловеков… а Берната Минтовтовича (26 студзеня 1516 году)[15]; Минтовт Кгедвилович… Минтовт Доркгович (1538 год)[16]; панъ Янъ Андреевичъ Менътолътъ (3 ліпеня 1578 году)[17]; панъ Криштовъ Яновичъ Минтовтъ (5 студзеня 1599 году)[18]; паномъ Гиляріушомъ Минтовтомъ Чижомъ — подкоморимъ Виленскимъ (3 сьнежня 1653 году)[19]; передь его милостью паномъ Гелярымъ Минтoвтомъ Чыжомъ — подкоморымъ воеводства Виленского и депутатомъ (10 чэрвеня 1665 году)[20]; Hylariusz Czyz Mintoft — podkomoгzy Wilenski (10 сакавіка 1669 году)[21]; паномъ Казимеромъ Минтовтомъ-Чижомъ, подкоморымъ Виленскимъ (14 лістапада 1671 году)[22]; Kazimierz Mintowt Czyż, podkomorzy i poseł województwa wileńskiego (27 траўня 1672 году)[23]; Kazimierz Mintowt Czyż — podkomorzy Wileński (5 чэрвеня 1673 году)[24]; пана Казимера Минтовта Чижа — подкоморого Виленского (4 ліпеня 1678 году)[25]; Albrycht Michał Mintowt (23 красавіка 1686 году)[26]; Mintowt Czyż (1690 год)[27]; Mintowtyszki (1744 год)[28]; Jan Mintowt x, Benedykt Mintowt x (21 жніўня 1780 году)[29].

Remove ads

Носьбіты

  • Крыштап Янавіч Мінтаўт — зямянін Віленскага ваяводзтва, які ўпамінаецца ў 1599 годзе
  • Якуб Юр’евіч і Гендрута Якубаўна Мінтаўтовічы — расенскія зямяне, якія ўпамінаюцца ў 1601 годзе[30]
  • Казімер Мінтаўт Чыж — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, падкаморы віленскі ў 1672 годзе
  • Гіляры Мінтаўт Чыж ( 1669) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, падчашы лідзкі, чашнік, падсудак і падкаморы віленскі[31]

З XIV ст. прыдомкам Мінтаўт карыстаўся літоўскі шляхецкі род Чыжоў гербу Гадземба[32].

На тэрыторыі цяперашняй Летувы фіксавалася прозьвішча Ментаўт у летувізаванай форме[33].

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads