Міхал Казімер Агінскі
(1729—1800) гетман вялікі літоўскі, кампазытар, мэцэнат From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міхал Казімер Агінскі (1730[4] — 31 траўня 1800, Варшава) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага[4] і Рэчы Паспалітай[5]; кампазытар, паэт і мэцэнат. Чашнік вялікі (1744—1748), генэрал-маёр войска Вялікага Княства Літоўскага і пісар польны (1748—1764), ваявода віленскі (1764—1768), гетман вялікі (1768—1793).
Быў старостам слонімскім. Кавалер ордэнаў Сьвятога Станіслава (1765 год)[6], Белага Арла, расейскіх Андрэя Першазваннага і Аляксандра Неўскага, прускага Чорнага Арла[7].
Міхал Казімер Агінскі — ініцыятар і фундатар будаваньня Агінскага каналу.
Remove ads
Біяграфія
Паходжаньне і юнацтва
З старэйшай княскай лініі роду Агінскіх: ягоны бацька, Юзэф, быў ваяводам троцкім; маці, Ганна, — з роду магнатаў Вішнявецкіх.
Рана страціў бацьку, спачатку гадаваўся пад апякунствам дзеда — гетмана Вішнявецкага, пазьней пад наглядам віцебскага ваяводы Марцыяна Міхала Агінскага, і, урэшце, канцлерам Міхалам Фрыдэрыкам Чартарыйскім. Вядома, што ён вывучаў музыку і жывапіс, меў здольнасьці да мастацтва. Пазьней талент Агінскага ўхваліць у сваіх мэмуарах францускі літаратар і энцыкляпэдыст Дэні Дыдро[5] і папросіць яго напісаць артыкул «Арфа» для францускай «Энцыкляпэдыі».
Дзяржаўная служба і эміграцыя
У 1744 годзе атрымаў урад чашніка вялікага, у 1748 годзе — пісара польнага літоўскага. Абіраўся паслом на соймы ад Пінскага (1746 год[8]) і Старадубскага паветаў (1748 год[9]). У 1748—1764 гадох быў генэрал-маёрам войска Вялікага Княства Літоўскага.
У 1754—1761 гадох знаходзіўся ў Францыі, служыў у войску. Ажаніўся з дачкою канцлера вялікага літоўскага Міхала Фрыдэрыка Чартарыйскага Аляксандрай, атрымаў Слонімскую эканомію. Жыў у Пецярбургу, разглядаўся як адзін з кандыдатаў на сталец Рэчы Паспалітай.

У 1764 годзе атрымаў урад выяводы віленскага і стаў адным з кандыдатаў на сталец ад Расейскай імпэрыі. Быў сябрам Вайсковай Камісіі Вялікага Княства Літоўскага ў 1764 годзе. Браў удзел у Радамскай канфэдэрацыі (1767 год)[10].
У 1768 годзе стаў вялікім гетманам літоўскім. У 1771 годзе перайшоў на бок Барскай канфэдэрацыі, аднак пацярпеў паразу ад Суворава ў бітве пад Сталовічамі. Эміграваў, жыў у Вене і Парыжы. Тамака здабыў сабе вядомасьць як музыка.
Вяртаньне з эміграцыі. Жыцьцё ў Слоніме
У 1775 годзе атрымаў амністыю і вярнуўся ў Слонім, дзе заснаваў шэраг мануфактураў, друкарню, тэатар, капэлу, балетную школу[4] і знакаміты Агінскі канал, які злучаў басэйны Балтыйскага і Чорнага мораў. Праз палескія балоты намаганьнямі князя былі адноўленыя пракладзеныя раней два гасьцінцы, што злучылі Пінск з Слонімам і Валыньню. Адчыненая балетная школа мела назву «Дэпартамент балетных дзяцей», у якой акрамя танцаў вучылі чытаньню і пісьму дзяцей прыгонных сялянаў[5]. Для свайго тэатра гетман уласнаручна напісаў чатыры опэры.
У 1781 годзе атрымаў прызначэньне на намесьніка Літоўскай правінцыі.
Паўторная эміграцыя і сьмерць
У 1782 годзе зноў выехаў за мяжу, быў у Бэрліне, Брусэлі, Амстэрдаме, потым у Ангельшчыне. Прасіў дапамогі ў прускага караля Фрыдрыха Вільгельма II, каб вярнуць канфіскаваныя маёнткі ў Расейскай імпэрыі.
У часе Чатырохгадовага Сойму далучыўся да патрыятычных колаў. Аднак у 1791 годзе перадаў амаль усе свае маёнткі далёкаму сваяку Міхалу Клеафасу Агінскаму з умовай, што той выплаціць ягоныя пазыкі, і адыйшоў ад палітычнай дзейнасьці.

Па скасаваньні Канстытуцыі 3 траўня адмовіўся ад гетманскай булавы, выехаў у Вену. У часе паўстаньня Касьцюшкі знаходзіўся ў Вільні. У 1795 годзе прысягнуў на вернасьць Кацярыне II. Будучы цяжка хворым, па-ранейшаму займаўся музыкай і наладзіў сяброўства з Францам Ёзэфам Гайднам. У канцы 1795 году пераехаў у Варшаву, дзе і памёр[4][11].
Remove ads
Творчасьць
Выявіў здольнасьці музыкі-віртуоза, аўтар палянэзаў, опэраў і песень на ўласныя вершы. Пад псэўданімам «Słonimski»[12] напісаў шэраг літаратурных твораў. Для ўласнага тэатру ў Слоніме напісаў опэры «Цыганы», «Елісейскія палі», «Сілы сьвету», «Становішча станаў». Выдатна выконваў на розных інструмэнтах свае скрыпічныя і іншыя музычныя творы, за што сярод сучасьнікаў атрымаў мянушку «гетман-клярнэт»[5].
Выдаў паэтычныя зборнікі «Кніжка ў вялікую актаву» (польск. Xiążka in Octavo majori; Львоў, 1781 год), «Гістарычныя і маральныя аповесьці» (польск. Powieści historyczne i moralne; Варшава, 1782 год), «Байкі і ня-байкі» (польск. Bayki i niebayki; Варшава, 1788 год).
Як мэцэнат зрабіў багатыя ахвяраваньні для кляштару і касьцёла ў Сьмілавічах, а таксама заснаваў дабрачынны фонд для студэнтаў Віленскага ўнівэрсытэту.
Remove ads
Галерэя
- Іканаграфія Міхала Казімера Агінскага
- Г. Лісеўская, 1755 г.
- Г. Лісеўская, 1755 г.
- Невядомы мастак, 1757—1761 гг.
- Невядомы мастак, XVIII ст.
- Ю. Пічман, 1790—1792 гг.
- А. Каўфман, па 1791 г.
- Копія партрэта, прыпісанага А. Каўфман, па 1791 г.
- A. Romanet, каля 1800 г.
Памяць
Імя Міхала Казімера Агінскага носіць вуліца ў Слоніме.
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads