Наймант

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Наймант (Нэймант, Намонт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Найха (Naicho) і Мунд або Монт (Мунд, Mont) — імёны германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова найх- (нейк-) (імя ліцьвінаў Нагела; германскае імя Nagel) паходзіць ад стараверхненямецкага nacho 'кіравацца, прытрымлівацца'[3], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[4] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[5]. У гістарычным германскім арэале адзначалася імя Naimundus (Neimundus)[6][7][8].

Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — сьцьвердзілі францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн[9] і амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[10].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах людеи… Намонъта Косовича… Намонтъ Косовичъ (12 траўня 1523 году)[11]; Marianna Neymont (1790 год)[12]; Marianna Barbara Nejmontt (1803 год)[13].

Remove ads

Носьбіты

Найманты (Najmont) — літоўскія шляхецкія роды зь Вільні і Лідзкага павету[14].

Нэйманты (Nejmont) — літоўскі шляхецкі род зь Лідзкага павету[15].

На тэрыторыі цяперашняй Летувы фіксавалася прозьвішча Неймунт у летувізаванай форме[16].

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads