Нарман
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нарман (Норман, Нармен) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Норман або Нерыман (Norman, Neriman) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -нар- (-нор-) (імёны ліцьвінаў Нарэла, Нарвід, Нарымунт; германскія імёны Narelo, Norvid, Normunt) паходзіць ад гоцкага nasjan 'захоўваць, ратаваць'[2], стараверхненямецкага -neri 'уратаваньне, утрыманьне'[3], а аснова -ман- (імёны ліцьвінаў Мангерд, Дзерман, Есьман; германскія імёны Mangerðr, Derman, Esmann) — ад гоцкага manna[4], германскага man 'чалавек'[5].
У Прусіі бытавала імя Норман (Нерман): Normans / Nermann (1342 і 1384 гады)[6][7]. У ваколіцах Русі (Прусія) адзначалася прозьвішча Normann[8].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Narman (Паведамленьні аб літоўскіх дарогах)[9]; з ыменья з Нармонъ… з дому Нармонъ[10], з дому Нарменского[11] (1567 год); имене свое Нарманъское (2 красавіка 1596 году)[12]; Narmoniszki (1744 год)[13]; Maciej Normanowicz (1816 год)[14]; Józef Norman (1819 год)[15].
Remove ads
Носьбіты
Норман (Normann, Norrmann) — прозьвішча, гістарычна зафіксанае на тэрыторыі цяперашняй Летувы[16].
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads