Орхава
вёска ў Берасьцейскім райне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
О́рхава[1] — вёска ў Берасьцейскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Орхава ўваходзіць у склад Тамашоўскага сельсавету. Знаходзіцца на рацэ Буг ненашмат вышэй за польскае мястэчка Архувэк.
Remove ads
Гісторыя
Напачатку XVI стагодзьдзя Юры Крупскі выдзяліў з Архова разьмешчаны на другім беразе Бугу Архувэк і заснаваў там места, якое першапачаткова таксама звалася Архова[2]. У наступных стагодзьдзях вёска Архова належыла наступным уладальнікам Архоўкі і Валодава. У XIV стагодзьдзя належала Замойскім з Ружанкі[3]. У вёсцы працавала вапнярня. Да вёскі належаў хутар Рыцец. У складзе Расейскай імпэрыі знаходзілася ў Берасьцейскім павеце Гарадзенскай губэрні. Паміж Архувэкам і Арховам раней быў ўзьведзены мост, які злучаў чыгуначныя станцыі Буг Улодаўскі (Архувэк) і Ўлодава (Тамашоўка).
У міжваеннае дваццацігодзьдзе вёска належыла гміне Прыборава, пазьней — гміне Дамачава Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва.
За часам Другой сусьветнай вайны чыгуначны мост быў зьнішчаны.
Па заканчэньні вайны мясцовасьць апынулася ў складзе СССР і з 1991 году ў незалежнай Беларусі.
Remove ads
Насельніцтва
- 2010 год — 226 чалавек
- 1999 год — 272 чалавекі
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads