Отаўт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Отаўт — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Оталт (Otolt, Ottolt) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова аўд- (од-, от-) (імёны ліцьвінаў Аціла, Атгін, Атмут; германскія імёны Otilo, Otken, Otmot) паходзіць ад гоцкага audags 'шчасьце, асалода'[2], германскага *auð 'багацьце, спор'[3], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[4].

Адпаведнасьць імя Ётаўт германскаму імю Odald сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[5].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Otołt[6].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Stanisław Ottowtt (18 жніўня 1788 году)[7]; Stanisław Ottowt (18 лістапада 1790 году)[8].

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads