П
кірылічная літара From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
П, п (пэ; курсіў: П п) — сямнаццатая літара беларускага кірылічнага альфабэту. Існуе ва ўсіх славянскіх кірылічных альфабэтах (16-я ў баўгарскім, 17-я ў расейскім, 19-я ў сэрбскім, 20-я ў македонскім і ўкраінскім). Выкарыстоўваецца таксама ў пісьмовасьцях некаторых неславянскіх народаў: манголаў, казахаў, таджыкаў, абхазаў і ўсіх народнасьцяў Расеі. У стара- і царкоўнаславянскім альфабэтах носіць назву «покоі» (ст.-сл.) або «Покой» (ц.-сл.), што азначае «мір, спакой, адпачынак», а таксама «скон». У кірыліцы звычайна лічыцца 17-ай паводле парадку, выглядае як . У глаголіцы паводле ліку 18-я, мае выгляд
і мае лікавае значэньне 90. Паходжаньне кірылічнай літары ад грэцкай літары пі (Π, π).
Remove ads
Лічбавае значэньне
У стараславянскай і царкоўнаславянскай мовах П мае значэньне лічбы — 80.
Варыянты
Літара П можа быць мадыфікаваная гравісам (П̀) і акутам (П́).
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads