Пагост (Аршанскі раён)
вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Паго́ст[1] — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці. Уваходзіць у склад Задроўеўскага сельсавету. Вёска стаіць на правым беразе ракі Адраў, за 16 км на захад ад Воршы, за 4,5 км на поўдзень ад міжнароднай аўтамагістралі Берасьце — Смаленск (у межах Беларусі — аўтамагістраль М1). Мясцовая дарога Н3167 з мастом цераз раку злучае вёску з шашой М1 і чыгуначным прыпынкам Пагост[2] (сучасная назва Сонечны) на чыгунцы Ворша — Менск за 1,5 км на поўдзень.
Remove ads
Назва
Пагост: адміністрацыйна-падатковая адзінка альбо сяло з царквой [3].
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Вёска Пагост вядома з XVI ст. ў маёнтаку Машкова Аршанскі павет, Віцебскае ваяводзтва, уласьнікі ў 1567 годзе С. Гамшэй і Л. Роскі[4]. У XVII ст. у маёнтаку Ламачына, уладаньне аршанскага калегіюма езуітаў, Аршанскі павет[5]. Касьцёл, пабудаваны ў 1630 годзе. Пасьля спусташальнай вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадах езуіты знайшлі толькі папялішчы і руіны. Місія ў Пагосьце атрымала новы касьцёл і некаторыя будынкі у 1685 годзе. Маскавіты ў 1712 гг. разрабавалі хутар Пагост. З 1760 году адзін з аршанскіх езуітаў прапаведаваў пры касьцёле ў вёсцы Пагост[6]
Пад уладай Расейскай імпэрыі
З 1772 году — Копыскі павет, Аршанская правінцыя, Магілёўская губэрня. Пры канцы XVIII ст. сяло Пагост, вёскі Ламачына й Зайцава ўладаньне аршанскіх езуітаў[7][8], касьцёл, панскі двор, млын на 2 колы[9]. З 1861 году сяло Пагост ў Бараньскай воласьці Аршанскага павету Магілёўскай губерні[10]. У 1910 годзе вёска ў Пагосьцінскім селянскім таварыстве (вёскі Зайцава, Ламачына, Пагост), сялянам належыла 634 дзесяцін зямлі на 68 гаспадарак. Вёскі Пагост, Зайцава, Ламачына ў Аршанскай рыма-каталіцкай парафіі (усяго 985 чалавек)[11]
Remove ads
Насельніцтва
- XVIII стагодзьдзе: 1784 год — 28 гаспадарак; 132 мужчыны і 138 жанчын (Копыскі павет);
- XX стагодзьдзе: 1999 год — 134 чалавекі; 1910 год — 68 двароў, 213 мужчын, 223 жанчыны;[11]
- XXI стагодзьдзе: 2018 год — 57 гаспадарак; 89 чалавек; 2010 год — 83 чалавекі.
Славутасьці
- Гарадзішча за 1 км на поўнач ад вёскі, паміж 2 ярамі, ва ўрочышчы Тарэлка, за 200 м ад левага берага ракі Адроў. Узвышаецца над узроўнем ракі да 20 м. Пляцоўка памерам 70×45 м апускаецца ў паўднёвым і паўднёва-ўсходнім напрамках. 3 напольнага (паўночпа-заходняга) боку ёсьць роў глыбінёй да 3 м і вал вышынёй да 2,5 м. 3 паўднёва-ўсходняга боку пляцоўка была ўмацавапа ровам глыбінёй да 3 м, шырынёй каля 10 м. Выявіў у 1928—30 гг. Ісак Сербаў, абсьледавалі ў 1971 г. Леанід Побаль, у 1981 г. Міхаіл Лашанкоў. Культурны пласт да 0,7 м. У шурфе памерам 1х1 м, закладзеным у паўночна-ўсходняй частцы гарадзішча, знойдзены абпаленыя камяні, абломкі ляпных гладкасьценных пасудзін[12].
- Курганны могільнік-1. За 0,5 км на поўнач ад вёскі, па левым беразе ракі Адроў. 2 насыпы вышынёй 3,5 і 4,5 м, дыямстрам 15 і 20 м[12].
- Курганны могільнік-2. За 1,5—2 км па поўдзень ад вёскі, каля чыгуначнаё станцыі. 3 насыпы дыямэтрам 8; 10 і 13 м, вышынёй 0,7; 2,5 і 3 м. Выявіў і абсьледаваў могільнікі ў 1981 г. Міхаіл Лашанкоў. Раскопкі не праводзіліся[12].
- Помнік — скульптура жаўнера ў цэнтры вёскі, пастаўлены ў 1965 годзе на магіле 8 вайсковых, што загінулі ў баях 1941 й 1944 гадах.
Remove ads
Страчаная спадчына
- Каталіцкі касьцёл. Пагосцкі касьцёл у дваццатым стагодзьдзі рамантавалі й нарэшце вырашылі пабудаваць новы каменны, але ня сталася[13][14][15]. Даніла Васілеўскі ў 1926 годзе пісаў у артыкуле «З матэрыялаў да архэалёгічнай карты Аршанскае акругі», што з заходняга боку вёскі Пагост захаваліся сьляды будынкаў старадаўняй культурнай гаспадаркі ксяндзоў-езуітаў XVII— XVIII ст.[16]
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads