Аўтамагістраль М1

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аўтамагістраль М1
Remove ads

Магістраль М1 — асноўная транзытная аўтамагістраль у Рэспубліцы Беларусь. Зьяўляецца часткай эўрапейскага маршруту E30 і панэўрапейскага транспартнага калідору II Бэрлін — Ніжні Ноўгарад.

Хуткія факты
Thumb
Аўтамагістраль М1, скрыжаваньне пад Воршай

Праходзіць ад мяжы з Польшчай па тэрыторыі Берасьцейскай, Менскай і Віцебскай абласьцей да мяжы з Расеяй. На ўсім працягу ўяўляе сабой 4-палосную дарогу 1-й катэгорыі. Шаша праходзіць ад Берасьця, каля Жабінкі, Кобрыню, Бярозы, Івацэвічаў, Баранавічаў, Стоўпцаў, Койданава, Менску, Смалявічаў, Барысава, Крупак, Талачыну, Воршы да мяжы з Расеяй (пераход Рэдзькі). Абмежаваньне хуткасьці на розных участках — 90—120 км/г. Праезд па магістралі зьяўляецца платным, за выключэньнем легкавых аўтамабіляў, мікрааўтобусаў і дзьвюхвосевых грузавікоў, якія належаць грамадзянам Беларусі, РФ і Казахстана.

Працяг на захадзе — польская дарога 68, якая выводзіць на аўтатрасу 2, на ўсходзе — фэдэральная аўтамабільная дарога M1 «Беларусь».

Дарога М1 часткова супадае са старой дарогай Масква — Берасьце, якая таксама вызначалася як М1. Падчас рэканструкцыяў былі пабудаваныя новыя ўчасткі трасы ў абыход населеных пунктаў, празь якія праходзіла старая дарога. Фрагмэнты ранейшай трасы цяпер зьяўляюцца рэспубліканскімі дарогамі Р19, Р53, М2, Р1, Р2.

Remove ads

Нагляд

Ад 11 чэрвеня 2015 г. на дарозе вядзецца засьведчаньне хуткасьці руху пры дапамозе фотаздымачоў:

  • 6 км кантроль у двух кірунках, абмежаваньне хуткасьці 70 км/г;
  • 18 км кантроль у двух кірунках, абмежаваньне хуткасьці для легкавых 90 км/г, для грузавых 70 км/г;
  • 31 км кантроль у двух кірунках, абмежаваньне хуткасьці для легкавых 90 км/г, для грузавых 70 км/г;
  • 35 км пункт кантролю і аплат — ПКА «Федзькавічы»;
  • 45 км кантроль у двух кірунках, абмежаваньне хуткасьці для легкавых 90 км/г, для грузавых 70 км/г;
  • 52 км кантроль у двух кірунках, абмежаваньне хуткасьці 60 км/г;
  • 63 км кантроль у двух кірунках, абмежаваньне хуткасьці для легкавых 90 км/г, для грузавых 70 км/г;
  • 68 км кантроль у двух кірунках, абмежаваньне хуткасьці для легкавых 110 км/г, для грузавых 90 км/г;
  • 104 км кантроль у двух кірунках, абмежаваньне хуткасьці для легкавых 120 км / г, для грузавых 100 км / г;
  • 152 км кантроль у двух кірунках, абмежаваньне хуткасьці для легкавых 100 км / г, для грузавых 80 км / г;
  • 198 км кантроль у двух кірунках, абмежаваньне хуткасьці для легкавых 120 км / г, для грузавых 100 км / г;
  • 213 км кантроль у двух кірунках, абмежаваньне хуткасьці для легкавых 120 км / г, для грузавых 100 км / г;
  • 225 км кантроль у двух кірунках, абмежаваньне хуткасьці для легкавых 120 км / г, для грузавых 100 км / г;
  • 248 км кантроль у двух кірунках, абмежаваньне хуткасьці для легкавых 120 км / г, для грузавых 100 км / г;
  • 257 км кантроль у двух кірунках, абмежаваньне хуткасьці для легкавых 120 км / г, для грузавых 100 км / г;
  • 280 км кантроль у двух кірунках, абмежаваньне хуткасьці для легкавых 120 км / г, для грузавых 100 км / г;
  • 287 км кантроль у двух кірунках, абмежаваньне хуткасьці для легкавых 120 км / г, для грузавых 100 км / г;
  • 295 км пункт кантролю і аплат — ПКА «Коласава»;
  • 297 км кантроль у двух кірунках, абмежаваньне хуткасьці для легкавых 100 км / г, для грузавых 80 км / г;
  • 307 км кантроль у двух кірунках, абмежаваньне хуткасьці для легкавых 100 км / г, для грузавых 80 км / г;
  • 314 км кантроль у двух кірунках, абмежаваньне хуткасьці для легкавых 100 км / г, для грузавых 80 км / г;
  • 322 км кантроль у двух кірунках, абмежаваньне хуткасьці для легкавых 100 км / г, для грузавых 80 км / г;
  • 368 км кантроль у двух кірунках, абмежаваньне хуткасьці для легкавых 120 км / г, для грузавых 100 км / г;
  • 388 км кантроль у двух кірунках, абмежаваньне хуткасьці для легкавых 120 км / г, для грузавых 100 км / г;
  • 401 км кантроль у двух кірунках, абмежаваньне хуткасьці для легкавых 120 км / г, для грузавых 100 км / г;
  • 436 км кантроль у двух кірунках, абмежаваньне хуткасьці для легкавых 120 км / г, для грузавых 100 км / г;
  • 514 км кантроль у двух кірунках, абмежаваньне хуткасьці для легкавых 120 км / г, для грузавых 100 км / г;
  • 528 км кантроль у двух кірунках, абмежаваньне хуткасьці для легкавых 120 км / г, для грузавых 100 км / г;
  • 542 км кантроль у двух кірунках, абмежаваньне хуткасьці для легкавых 120 км / г, для грузавых 100 км / г;
  • 568 км кантроль у двух кірунках, абмежаваньне хуткасьці для легкавых 100 км / г, для грузавых 80 км / г;
  • 573 км кантроль у двух кірунках, абмежаваньне хуткасьці 70 км / г;
  • 588 км кантроль у двух кірунках, абмежаваньне хуткасьці 60 км / г;
  • 588 км пункт кантролю і аплат — ПКА «Буда».

Пры выяўленьні перавышэньня дазволенай хуткасьці паводле 2 здымкаў устанаўліваюцца рэгістрацыйны знак, марка, мадэль і колер аўтамабіля. Уласьніку самахода здымкі высылаюцца з пастановай аб накладаньні спагнаньня[1].

Remove ads

Маршрут

Працягласьць — 611 км.

Больш інфармацыі Адлегл. (прыбл.), Назва ...
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads