Пац
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пац (Пач) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне

Паца (Patza[1], Pazzo) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова пац- (бац-, пэц-) паходзіць ад стараверхненямецкага baz 'лепшы'[3] або ад асновы -бад- (-бат-)[4]. Сярод ліцьвінаў бытавала імя Пацолт, адзначалася германскае імя Pazolt.
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Pacołt (Paczołt, Pacułt, Paczułt, Pecołt, Peczołt)[5].
У Чэхіі бытавалі імёны Pac, Pacl, Pacolt[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: печать Пачь Кимонтевич (27 лютага 1434 году)[7]; Пацовая удова[8], Пацовая Кудревича[9], Мартинъ Пацовичъ[10], Балтромеи Пацовичъ[11], Пацовая Сиртовтовича[12] (1528 год)[a].
Remove ads
Носьбіты
Пацы (у XV—XVI стагодзьдзях Пацавічы) гербу Газдава — літоўскі шляхецкі род
Пацэвічы-Немаршанскія, Пацы-Памарніцкія, Вайдата-Пацэвічы і Пачэвічы — літоўскія шляхецкія роды[23][17].
Пацы-Відманты — літоўскі шляхецкі род[24].
Пац (Pac) і Пацэвіч (Pacewicz) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[25].
Заўвагі
- Таксама:
- Пацэль, Пацола, Пацуль (адзначалася старажытнае германскае імя Pezela, пазьнейшае Petzel[13]): Ян Пацелевич (1528 год)[14], Teresa Pacołowicz (1798 год)[15], Stanisław Pacel (1829 год)[16], Пацулевічы — літоўскі шляхецкі род[17];
- Пацута: Пацута Дробышевичъ (1528 год)[18];
- Пачобут (адзначалася старажытнае германскае імя Badobod[19]): чоловеки… а Почабута (9 лістапада 1449 году)[20], Курыло Ивановичъ Почобутовича[21], Тымошъ Семеновичъ Почобутовича[22] (1565 год)
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads