Пацолт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Пацолт (Пецальт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Пэцальд або Пацольт (Petzold, Pätzold[1], Pazolt[2], Patzolt[3]) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова пац- (бац-, пэц-) паходзіць ад стараверхненямецкага baz 'лепшы'[5] або ад хрысьціянскага імя Petrus[1], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[6].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Pacołt (Paczołt, Pacułt, Paczułt, Pecołt, Peczołt)[7].

У Чэхіі бытавала імя Pacolt[8].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: на именья Пацолтовские… уво Мстиславском повете… дочку Пацолтову, сестру Ивашка Пацолтовича, на имя Федку, и тесть его Пацолтъ… шурина его Ивашка Пацолтовича (1 красавіка 1498 году)[9]; Пацолтъ держал и сын его Ивашко (9 красавіка 1499 году)[10]; Pocaltow (1744 год)[11].

Remove ads

Носьбіты

На гістарычнай Амсьціслаўшчыне існуе вёска Падсолтава (Пацолтава). У гістарычнай Прусіі існуюць дзьве вёскі з назвай Пацултова.

У акце Вялікага Княства Літоўскага ўпамінаўся Пецальт (Пецольт)[12].

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads