Войдат (імя)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Войдат (Водат), Вайдат (Вайдзята, Вайдот) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Вайда (Waido) і Ёта (Joto) — імёны германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова вайд- (вейд-) (імёны ліцьвінаў Вайдзіла, Войдаўт, Вейдман; германскія імёны Weidel, Weidelt, Weidman) паходзіць ад гоцкага waida 'поле, паша'[2] або ад асновы -від- (-вайд-)[3], а аснова -ют- (-ят-) (імёны ліцьвінаў Ютэль, Даўят, Карыят; германскія імёны Jutilo, Dowyatt, Cariatto) — ад гоцкага iuþa, старагерманскага joþ 'дзіцё, народзінец, нашчадак'[4]. Такім парадкам, імя Войдат азначае «дзіця поля»[5]. Адзначалася старажытнае германскае імя Vitadus (Vit-adus)[6].
Адпаведнасьць імя Вайдот старажытнаму германскаму імю Waido (з даданьнем германскага суфіксу з элемэнтам -т-) сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[7].
Імя Woydath адзначалася ў Польшчы ў 1423 годзе[8].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Waydoth, Kenstotten sone (Хроніка Дэтмара зь Любеку)[9]; Waydot filium Kynstud (Хроніка Віганда)[10]; que fuit de nostro sors dominorum fratrum nostrorum ducum Woydati et Thowtiwil (18 студзеня 1401 году)[11]; ducum Woydathi (23 красавіка 1430 году)[12]; Woidath (Ян Длугаш); Юшко Воидатович (1440—1492 гады[13], 24 верасьня 1451 году, 1451 год[14]); Georgio Woydathowycz (21 жніўня 1489 году)[15]; а въ Конътовъта Визъборовича и въ братаничовъ его въ Станя Аниромовича а у Воидата Кондратовича (18 лютага 1509 году)[16]; у Воидата Судимонтовича и в его братаничов у Пашка а в Микълоша Юревичов (6 сакавіка 1516 году)[17]; Юре Воидатовича… Юревае Ваидатовича (1524—1566 гады)[18]; Юри Воидатович… Матясовая Воидатовича[19], Янушко Воидатовичъ[20], Нац Воидатович[21], Воидотъ Келвеновичъ[22], Ян Воидотовичъ[23], Томашъ Воидатовичъ[24], Янъ Воидатовичъ… Петръ Воидатович[25], Андреи Воидатовичъ[26] (1528 год); Ян Воидотович (1537 год)[27]; держалъ Воидат Кгерваиновичъ (27 траўня 1543 году)[28]; село Войдатовичи… села Войдатовичовъ (1554 год)[29]; пана Симона Войдата Кончайловича… Symon Woydot Konczayłowicza (9 жніўня 1597 году)[30]; p. Woydat (1690 год)[31]; Laurentius Woydatt (1698 год)[32]; Antoni Wojdat (1765 год)[33].
Remove ads
Носьбіты
- Войдат (у праваслаўі Іван; † па 1401) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, князь наваградзкі; меў сыноў Юрыя (Юшку) і Конрада
- Войдат Кандратавіч — літоўскі баярын зь Віленскага павету, які ўпамінаецца ў 1509 годзе
- Войдат Судзімонтавіч — слуга путны тандагольскі, які ўпамінаецца ў 1516 годзе
- Настасься Мацееўна Вайдзятовіч (Вайдатовіч) — упіцкая зямянка, якая ўпамінаецца ў 1586 годзе[34]
- Рыгор Марцінавіч Вайдатовіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1589 і 1591 гадох[35]
- Ягнешка Мацееўна Водатаўна — расенская зямянка, якая ўпамінаецца ў 1594 годзе[36]
- Пётар Юр’евіч Янушэвіч Вайдзята — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1592 годзе[37]
- Лаўрын Янавіч Вайдзятовіч (Войдзят) — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1596 годзе[38]
- Антоні Войдат — шляхціч Полацкага ваяводзтва, які ўпамінаецца ў попісе 1765 году
Вайдаты-Пацэвічы — літоўскі шляхецкі род[39].
На гістарычнай Віленшчыне існуе вёска Вайдацішкі.
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads