Буцейка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Буцейка (Буціка, Бутыка), Боцейка — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Буцека або Ботык, пазьней Бутэка або Бутке (Butecho[1], Botic[2], Butecke[3], Buttke[4]) — імя германскага паходжаньня[5]. Іменная аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut) паходзіць ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[6].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Botko[7].

У Прусіі бытавала імя Бутэка: Buteko (1451 год)[8].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: homines… Bvtheyko (8—13 сакавіка 1462 году[9] і 6 сакавіка 1498 году[10]); homines… Butheyko (15 красавіка 1475 году)[11]; в Неменчинъскои волости Виленского повета… земль пустовских конокормъских… Бутеикишокъ… Бутеикишки (1 жніўня 1496 году)[12]; людей… Бутейка Перевойневича и брата его Милоша (29 сьнежня 1518 году)[13]; людеи… Бутеика а Беинара Яновичов (8 сьнежня 1522 году)[14]; люди тяглыи… Бутейка Онисимовича (1528 год)[15]; Лаврин Бутеикович (1538 год)[16]; люди его двора Свирского: Павелъ а Юшко Бутейковичи (27 жніўня 1547 году)[17]; czeladz dworna… Alzbieta Butikowna… Anna Butikowna (14 студзеня 1632 году)[18]; Демянъ Бутека, Васко Бутека (1649 год)[19]; we wsi Stybirach… Adam Boteyko… Janowa Boteykowa (23 красавіка 1698 году)[20]; Benedictus Butykowicz (19 кастрычніка 1777 году)[21].

Remove ads

Носьбіты

Бутыковічы (Butykowicz) — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[24].

У былым Жамойцкім старостве існуе вёска Бутыкі, на гістарычнай Вількаміршчыне — Буцейкі, у ваколіцах СарнаўБутэйкі (упамінаецца ў 1609 годзе)[25].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads