Пашкоўшчына
вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пашко́ўшчына[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у склад Княгінінскага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
- 1848 год — маёнтак пад назвай Пашкоўшчызна ў складзе Вялейскага павету Віленскай губэрні. Зьяўлялася ўладаньнем Валбенскіх.
- 1904 год — зьяўлялася маёнткам ў Княгінінскай воласьці Вялейскага павету, уладаньнем Горскага і іншых. Маёнтак налічваў 27 жыхароў.
- 1921 год — фальварак Пашкоўшчызна ў складзе гміны Касьцяневічы Вялейскага павету Віленскага ваяводзтва. У складзе фальварку знаходзіўся 1 двор і 33 жыхары.[2]
- 1931 год — маёнтак Пашкоўшчызна ў складзе гміны Касьцяневічы Вялейскага павету Віленскага ваяводзтва. У складзе фальварку знаходзіўся 3 дварыў і 26 жыхароў.[3]
- З 12 кастрычніка 1940 году знаходзіцца ў складзе Княгініскага сельсавету Крывіцкага раёну Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай).
- З 1957 году вёска знаходзіцца ў складзе саўгасу «Крывічы» з цэнтрам у вёсцы Княгінін.
- 20 студзеня 1960 году вёска ўвайшла ў склад Менскай вобласьці.
- Па стане на 1960 год зьяўлялася вёскай Пашкоўшчына, налічвала 16 жыхароў.
- З 25 сьнежня 1962 году вёска знаходзіцца ў складзе Мядзельскага раёну.
- 12 лістапада 1966 году ў выніку сьсяленьня навакольных хутароў і аб’яднаньня вёсак вёскі Пашкоўшчына, Кусі і Субачы былі аб’яднаныя.
Remove ads
Насельніцтва
- 2010 год — 134 чалавекі
- 1999 год — 243 чалавекі
- 1 студзеня 1997 году — 127 двароў, 273 жыхары
Інфраструктура
У вёсцы разьмяшчаецца жывёлагадоўчая фэрма.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads