Племя пяці родаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Племя пяці родаў» (Расшыфраваньне тапоніма Літва на думку Івана Ласкова) — канцэпцыя аб фіна-вугорскім паходжаньні летапіснай Літвы вылучаная пісьменьньікам Іванам Ласковым[1]. Ласкоў сьцьвяржае, што родаснае комі-перьмякам племя літва прыйшло ў Беларусь зь берагоў дунайськай рацы Олт[2][3].

Ласкоў прыводзе фіна-вугорскія гідронімы й імёны ў Беларусі й Старажытнай Літве, выкарыстоўваючы фінскую этымалёгію й гідранімію як аргумэнт[4]. На яго думку, назва Літва таксама мае фіна-вугорскае паходжаньне, яе назву І. Ласкоў пераклаў як «Племя пяці родаў».
Remove ads
Гісторыя
Фіна-вугорскія плямёны абсягам свайго расьсяленьня яшчэ ў дагістарычныя часы з поўначы ахоплівалі і тэрыторыю сучаснай Беларусі[1].
Як сьведчаць гістарычныя дакумэнты, яшчэ ў 12 стагодзьдзі на берагах ракі Олт (прыток Дунаю, Румынія) існавала вобласьць літва. На шляху ад Олта да Беларусі сустракаецца немала пермскіх гідронімаў. А значыць, заключае Ласкоў, племя літва прыйшло ў Беларусь зь берагоў ракі Олт. Олт у перакладзе “балоцісты балотны”, а літва – “балотнае племя”. Такім чынам, жывучы на балотах па Дунаю й Олту, “літва” і ў Беларусі заняла балоцістую мясцовасьць[5].
Да пачатку 14 ст. летапісная літва поўнасьцю славянізавалася. Этнонім літва поўнасьцю пераходзіць спачатку на аўкштайтаў, а затым на жамойтаў. А на тэрыторыі Беларусі так і засталіся назвы з асноваю – олт: Олтуш, Олта, Волта. Сувязь гэтых назваў з Олтам прызнае й вядомы беларускі тапаніміст В. А. Жучкевіч[6][5].
На думку Ласкова, князі Літвы былі угра-фінамі, і не мелі нічога агульнага з сучаснымі летувісамі[2], іх прозьвішчы, як кажа Ласкоў, былі ня балцкія (жмудзкія), а фіна-вугорскія. Так, Вітаўт па комі-пермяцкі азначае пяты; Жыгімонт — страшны чалавек; Скірмунт — сярдзіты чалавек; Мендоўг — чалавек, які можа стукнуць, выцяць; Віцень — чалавек з пажаўцелым тварам; Вайшалак — дзікі, ня прыручаны; Альгерд — жывая чырвань; Ягайла — малады сасоньнік; Скіргайла — злы, сярдзіты...
Думаецца, што пасьля сказанага, уся гісторыя Вялікага Княства Літоўскага асьвятляецца новым сьвятлом, незразумелае робіцца зразумелым. Калі сьцьвярджаецца на падставе летапісных крыніц, што Міндоўг спачатку вылучыўся сярод літоўскіх князёў і падпарадкаваў іх сабе, то мы павінны разумець, што тут гаворка ідзе пра князёў угра-фінаў, да якіх сучасныя літоўцы ня маюць ніякіх адносінаў
Тое-ж самае Ласкоў зальключае й пра Ягайлу й Гэдыміна: “Такім чынам, выходзіць, што продкі сучасных літоўцаў аўкштайты й жмудзь выконвалі ў Вялікім Княстве Літоўскім, названым па імю зусім іншага племя, падпарадкаваную ролю.
Remove ads
Тапонім
Адной с варыяцый перакладу Літвы Ласкоў вызначае племя пяці рэк: Дняпро, Прыпяць, Дзьвіна, Нёман. Пятая - Бярэзіна. Ва ўсе гэтыя рэкі упадаюць мае “ва”. “Ва” ў Беларусі няма толькі на ўсход ад Дняпра, таму з “пяці рэк” выключаецца Сож. .Ласкоў разглядае мноства беларускіх гідронімаў і інтэрпрэтуе іх як пермьскія, ён сьцьвярджаў, што старажытналітоўская мова знаходзілася ў адной групе з комі-пермяцкай[1]. А сама назва Літва (Лахва) таксама зьяўляецца фіна-вугорскай, з-за заканчэньня на ”ва”. Ён інтэрпрэтуе назву Літва як ”Пяць родаў”, (Пяць вялікіх разгалінаваных сем'яў[1])
![]() |
Што “ва” было азначэньнем такой субстанцыі, сьведчыць і адсутнасьць для азначэньня жыцьця такога ж кароткага, першаснага слова, як “ва”, “пу”, “бі”, “ві”, у комі-пярмяцкай мове. Цяпер “жыцьцё” па-комі-пярмяцку “олöм”: як сказана у слоўніку, гэтае слова ўтворанае ад “овны” (жыць). | ![]() |
Remove ads
Правадыры
- Князь Олтуш[3], уцякаючы ад ворагаў, прывёў на вёску Олтуш свой народ. “І спадабаліся князю Олтушу гэтыя мясьціны: возера, поўнае рыбы, лясы, поўныя зьвяроў, лугі з высокімі травамі. І вырашыў князь абаснавацца тут са сваім народам. Але ворагі высачылі князя зь яго людзьмі. І выйшаў князь на бой, і быў забіты. А возера тое, на беразе якога біўся князь, назвалі ў яго гонар Олтускім. А вёску сваю назвалі прышлыя людзі Олтуш, так, як звалі іх князя”. Гэтая легенда нагадвае вэрсыю навукоўцаў, зыходзячы зь якой назва Олтуш ідзе зь пермскай мовы.
![]() |
Той князь, яго звалі Олтуш, прывёў людзей на нашу зямлю не таму, што шукаў лепшага месца. Бяда зь іхняй краінай вялікая здарылася. Войска татарскае з усходу як пайшло, дык якім бы ты харобрым ні быў, усё роўна не адбіўся б. І не таму, што стаміўся ці меч ступіўся, а таму, што надта ж многа ворагаў было. Бачылі калі, як падчас паводкі па рацэ вада струменіць? Ну вось, дык здараецца, што яна на сваім шляху ўсё змывае, зьнішчае й далёка куды заносіць. Нават асілак дуб, які таўшчэразнасьцю й аграмаднасьцю ствараў уражаньне непарушнага дрэва, не вытрымліваў і з каранямі ляцеў усьлед за вадою, адно толькі пакручваўся, нібы лазінка. Бо што зробіш, калі сіла сілу зламала! Так і з Олтушам атрымалася.[3].[7] | ![]() |
Этымалёгія князёў
Remove ads
Гл. таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads