Скіргайла (імя)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Скіргайла (Скірыгайла, Скіргал, Шыргал) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Скіра (Scira) і Гайла (Gailo) — імёны германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова скер- (скір-) (імёны ліцьвінаў Скірвін, Скірман, Скірмунт; германскія імёны Scirwine, Scirman, Sciremunt) паходзіць ад гоцкага skeirs 'ясны, чысты'[2], а аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) — ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[3]. Такім парадкам, імя Скіргайла азначае «чыстая жвавасьць»[4].
У Прусіі бытавала імя Schirgal (1413 год)[5].
У Польшчы адзначаюцца прозьвішчы Скіргела (Skirgiełło)[6] і Скіргайла (Skirgajło, Skirgajłło)[7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Skirgal (6 ліпеня 1382 году[8], Мэмарыял Вітаўта[9]); Skirgallo (14 чэрвеня 1384 году)[10]; Skirgalone (14 жніўня 1385 году)[11]; Скиригкаило (16 верасьня 1386 году)[12]; Скиргайло[13][14], братъ нашь князь Скиригайло[13][15] (1387 год); Skirgalone Troczensi[16], Skargalone Trocensi[17] (17 лютага 1387 году); Skirgalone Trocensi (22 лютага 1387 году)[18]; княз великом Скирьгайлу (1387—1392 гады[19])[20][21]; Nos Schirgalo Dei gracia dux Lithuanie et dominus Tracensis et Polocensis etc. (12 лістапада 1388 году[22])[23]; Skirgalone (14 траўня 1389 году)[24]; dux Skirgalus (23 траўня 1390 году)[25]; Skyrgallo (да 5 жніўня 1392 году)[26]; Schirgal (Хроніка Віганда)[27]; Schirgail (да 1416 году)[28]; Скиригайло Олгердовичь (Наўгародзкі чацьверты летапіс[29] і Сафійскі першы летапіс[30]); у Перемылскомъ повете Пячыхвосты село, а Скиркгаилово, а Бодачовъ, Смыковъ (1440—1492 гады)[31]; p. Daniel Skirgayło[32], pp. Wojciech, Samuel, Wojciech, Andrzej Janowicz, Mikołaj, Stanisław, Jan Stanisławowicz i Gabriel Skirgayłowie[33] (1690 год); Annae Skirgaylanka (18 ліпеня 1815 году)[34]; Urszula Skirgayłło (1840 год)[35].
Remove ads
Носьбіты
- Скіргайла Альгердавіч (у праваслаўі Іван; каля 1354—1394) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага князь троцкі, полацкі і кіеўскі
Скіргайлы гербу Тапор — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[36].
Скіргайлы (Skirgajło, Skirgajłło) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[37].
Скіргайлы-Яцэвічы — літоўскі шляхецкі род[38].
Скіргайла (Skirgajlo) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[39].
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads