Міндоўг (імя)
мужчынскае асабовае імя From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міндоўг (Міндог, Міндак, Мендак, Мендаг, Мэндаг, Мэндах), Міндаў — мужчынскае імя.
Паходжаньне
Мэндах або Міндах (Mendoch, Mindach[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -мін- (-мен-) (імёны ліцьвінаў Мінят, Альмін, Асьміна; германскія імёны Miniatus, Almin, Osminna) паходзіць ад гоцкага minan 'менаваць, памятаць, любіць'[3], minthi 'памяць'[4], а аснова -даў(г)- (імёны ліцьвінаў Даўгерд, Даўгер, Даўят; германскія імёны Daugaard, Dauharjis, Dowyatt) — ад гоцкага daug 'годна', бургундзкага daugjis 'здольны, годны'[5][6]. Такім парадкам, імя Міндоўг азначае «здольны мысьленьнем»[7] (тое ж, што і імя Даўмен). Паводле іншага тлумачэньня[8][9], імя Міндоўг азначае «магутны дабрынёй» і складаецца з асноваў магін- (мэйн-) (імёны ліцьвінаў Мэйнар, Мэйнарт; германскія імёны Meinar, Meinart), якая паходзіць ад стараверхненямецкага magan, стараісьляндзкага megin, стараангельскага maegen 'сіла, магутнасьць, улада'[10], і -даг- (-дак-) (імёны ліцьвінаў Дагейка, Дакель, Ядаг; германскія імёны Dagiko, Dacilus, Adago), якая паходзіць ад германскага daga 'палымяны, зіхатлівы, яркі, бліскучы'[11]. Адзначалася германскае імя Megindag[12] (Meindag[1], Meindac)[13], а таксама магчымасьць пераходу Dagh > Daw у германскіх мовах[14][15].
Прозьвішча Mindach шырока бытавала ў Памор’і[16][17][18][19].
Апроч таго, гісторык Павал Урбан у сваёй кнізе «Старажытныя ліцьвіны» зьвяртае ўвагу на старажытнае кельцкае імя Mynyddog[20] (пра падабенства вялікай колькасьці кельцкіх і германскіх складаных антрапонімаў пісаў яшчэ нямецкі лінгвіст Ганс Краэ(en)[21]). Тым часам мовазнаўца і гісторык Алесь Жлутка на падставе аналізу структуры наяўных формаў імя ў гістарычных крыніцах прыйшоў да высновы, што ўсе яны ўтварыліся ад асновы Min-, якая бытуе ў многіх старажытных славянскіх імёнах і выводзіцца з праславянскага 'думаць, лічыць, меркаваць'[22] (разнастайнасьць суфіксаў у варыянтах імя адной і той жа асобы — звычайная зьява для славянскай антрапаніміі[23]).
З нагоды летувіска-балтыйскіх этымалёгіяў імя Міндоўг[a] ды іншых імёнаў вялікіх князёў літоўскіх гісторык Уладзімер Арлоў зьвяртае ўвагу на тое, што летувіскіх формаў гэтых імёнаў («Вітаўтас», «Альгірдас» і пад.) немагчыма знайсьці ані ў замежных, ані ва ўласных дакумэнтах Вялікага Княства Літоўскага[28].
Імя Myndowe гістарычна бытавала ў Рызе[29].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Мидогъ… оуби Миндого (умова 1219 году); Myndowe, Dei gracia rex Letthowie (1253 год)[30]; Mindowin, illustrem Luthowie regem[31], Mindowe, illustris rex Luthowie[32] (17 ліпеня 1251 году); Mindowe, rex Lithowie (26 ліпеня 1251 году)[33]; Mindowe, Dei gratia rex Lettowie (ліпень 1253 году)[34]; Myndowe, Dei gracia rex Lettowie (12 сакавіка 1254 году[35], 1257 год[36], чэрвень 1260 году[37]); domino Myndowe, rege Lettowie (6 красавіка 1254 году)[38]; Myndowe, Dei gracia primus rex Lettowie[39], Mindowe, Dei gratia rex Lettowie[40] (кастрычнік 1255 году); Mindowe, Dei gracia rex Littowie (1257 год)[41]; Myndowe, Dei gratia rex Lettowie (7 жніўня 1259 году)[42]; Mindowe, Dei gratia rex Littowie[43], Nos Mindowe, Dei gracia rex Litwinorum[44] (7 жніўня 1261 году)[b]; Mendoch rex Lytwanorum a Litwanis occiditur (запіс пад 1263 годам)[45]; Woysalk filium ipsius Mendog (запіс пад 1264 годам)[46]; Mindota (20 студзеня 1268 году)[47]; Myndowe (Старэйшая рыфмаваная хроніка)[48]; Mindou (30 сакавіка 1298 году)[49]; Mindaw (1310 год)[50]; Mindo (1312 год)[51]; Миндогъ… Миндовгъ (Галіцка-Валынскі летапіс)[52]; Mendoch… Mondog… Mendog (Старэйшая Аліўская хроніка)[53]; у Миндовга князя Литовского (Наўгародзкі першы летапіс[54] і Сафійскі першы летапіс[55]); Воишелкъ Миндовговичь (Наўгародзкі чацьверты летапіс)[56]; Mendolphi alias Mendog (Ян Длугаш); Mindowh… Mindowk… dobytok Mindogow… koniusy Mindowi (Хроніка Быхаўца)[57]; Станиславъ Миндовичъ (1567 год)[58]; Mendolphus, qui & Mendog… Mendog siue Mindog… Mendocus siue Mindacus (1582 год)[59]; Мендок… Мендог… гетмана Мендагова… Миндова (Хроніка літоўская і жамойцкая)[60][61], Mindacus (Гісторыя Прусіі Яна Леа)[62]; Mindacus primus Rex Lithuaniae (1703 год)[63][c].
Remove ads
Носьбіты
- Міндоўг (1195 або каля 1200—1263 або 1264) — заснавальнік і першы гаспадар Вялікага Княства Літоўскага, першы і апошні кароль Літвы
- Станіслаў Міндавіч — баярын Мельніцкага павету Падляскага ваяводзтва, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1567 году
Глядзіце таксама
Заўвагі
- У рэчышчы палітыкі летувізацыі зьявіліся тлумачэньні імя Міндоўг (лет. Mindaugas) ад летувіскіх словаў mintis 'думка' і daug 'шмат'. Аднак гэтыя тлумачэньні ня маюць ніякага сэнсу, бо ў балтыйскіх мовах азначэньне заўсёды мусіць стаяць перад азначаным словам. Адпаведна, азначаным словам мае быць «шмат», якое ні пры якіх азначэньнях ня можа быць імем чалавека, таму падобныя імёны для летувісаў — чужыя[24]. Тым часам яшчэ ў сярэдзіне XIX стагодзьдзя летувісы, з усяго відаць, ня ведалі падобнага значэньня кораню min-: летувіскі аўтар Даніла ў часопісе Міністэрства народнай асьветы (красавік 1850 году) тлумачыў імя Міндоўг як «шмат топча», а імя Гедзімін — як «топча сорам»[25], тым часам летувіскі аўтар Даўгдарыс у газэце «Tygodnik Petersburski» (ад 18 ліпеня 1850 году) выводзіў іменную аснову -мін- ад летувіскага слова mena 'разумець'[26] (усе летувіскія тлумачэньні літоўскіх імёнаў народжаны на Віленшчыне лінгвіст Уладзіслаў Юргевіч вызначыў тады як «кур’ёзныя»[27])
- Найранейшая (паводле Казімера Бугі[64]) фіксацыя летувізаванай формы адзначаецца ў 1566 годзе — Jurgis Mindawgis[65]
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads