Просмычы
вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Про́смычы[1] — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці. Уваходзіць ў склад Чамярыскага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
Карона Каралеўства Польскага ў Рэчы Паспалітай
Найраней будучая вёска згаданая як востраў Просмыч баяраў Чамярысаў у ваколіцах Хракавічаў у люстрацыі Любецкага староства 1616 году. Але ў крыніцы сказана, што продкі іхныя атрымалі зямлю «вечным правам» яшчэ ад астатняга з дынастыі Ягелонаў караля Жыгімонта Аўгуста († 1572). Тое пацьведзіў і трэйці з абраных ужо каралёў — Жыгімонт Ваза[2].
У візыце Брагінскага ўніяцкага дэканату на 22 студзеня 1740 году засьведчана, што жыхары 5 двароў у Просмычах былі прыхаджанамі Грушнаўскай Сьвята-Пакроўскай царквы[3].
Пад уладай Расейскай імпэрыі

Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Просмычы — у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 г. у складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету спачатку Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 г. Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[4]. У крыніцы, заснаванай на зьвестках рэвізіі 1795 году, сказана, што вёска Просмычы разам з Лоевам і іншымі добрамі належала генэралу-лейтэнанту польскай службы Юзафу Юдыцкаму[5]
Найноўшы час
9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Просмычы ў складзе Савіцкай воласьці Рэчыцкага павету, аднак, апынуліся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[6]
1 студзеня 1919, згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР.
Remove ads
Насельніцтва
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads