Прэм’ер-Ліга 2024—2025 гадоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Прэм’ер-Ліга 2024—2025 гадоў — 33-і розыгрыш Прэм’ер-Лігі, які ладзіўся з 16 жніўня 2024 году па 25 траўня 2025 году. Улічваючы іншыя дывізіёны, якія былі папярэднікамі Прэм’ер-Лігі і мелі статус найвышэйшага дывізіёну, гэта быў 126-ы розыгрыш чэмпіянату Ангельшчыны ў найвышэйшым дывізіёне.
«Лівэрпул» выйграў свой другі тытул у Прэм’ер-Лізе, які стаў 20-м за ўсю гісторыю найвышэйшага дывізіёну.
Remove ads
Клюбы
У турніры бралі ўдзел 20 клюбаў, зь якіх 17 былі найлепшымі паводле вынікаў папярэдняга сэзону, а тры клюбы прасунуліся з Чэмпіёншыпу — «Лэстэр Сіці», «Іпсўіч Таўн» і «Саўтгэмптан». «Лэстэр Сіці» і «Саўтгэмптан» вярнуліся ў Прэм’ер-Лігу праз год адстунасьці, у той час як «Іпсўіч Таўну» спатрэбілася 22 гады, каб вярнуцца ў эліту. У адваротным кірунку рушылі «Лутан Таўн», «Бэрнлі» і «Шэфілд Юнайтэд». Гэта таксама першы сэзон з 2015—2016 гадоў, калі ў лізе бракавала клюбу зь Ёркшыру[1].
Remove ads
Табліца
Крыніца: Прэм’ер-Ліга
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Розьніца мячоў; 3) Забітыя мячы; 4) Пункты ў гульнях паміж сабою; 5) Гасьцявыя забітыя мячы ў гульнях паміж сабою; 6) Дадатковыя матчы (толькі пры неабходнасьці вызначэньня чэмпіёна, камандаў на выбываньне або камандаў, якія выходзяць у турніры УЭФА)[2].
Заўвагі:
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Розьніца мячоў; 3) Забітыя мячы; 4) Пункты ў гульнях паміж сабою; 5) Гасьцявыя забітыя мячы ў гульнях паміж сабою; 6) Дадатковыя матчы (толькі пры неабходнасьці вызначэньня чэмпіёна, камандаў на выбываньне або камандаў, якія выходзяць у турніры УЭФА)[2].
Заўвагі:
- Спачатку «Крыстал Пэлас» кваліфікаваўся ў лігавы этап Лігі Эўропы як пераможца Кубка Ангельшчыны, аднак пазьней УЭФА выключыў клюб зь Лігі Эўропы з-за правіла пра супольнае валоданьне, бо «Крыстал Пэлас» меў тых жа ўладальнікаў, што і іншы ўдзельнік Лігі Эўропы, францускі «Алімпік Ліён». Месца ў лігавым этапе Лігі Эўропы ад Ангельшчыны перайшло сёмай камандзе лігі, «Нотынггэм Форэст».
- Паколькі пераможца Кубка лігі «Ньюкасл Юнайтэд» кваліфікаваўся ў Лігу чэмпіёнаў празь месца ў лізе, то кваліфікацыя ў раўнд плэй-оф Лігі канфэрэнцыяў, прызначаная для пераможцы Кубка лігі, спачатку перайшла сёмай камандзе лігі, «Нотынггэм Форэст». Аднак пасьля адхіленьня «Крыстал Пэлас» ад Лігі Эўропы яго месца дасталося «Нотынггэм Форэст», а «Крыстал Пэлас» наўзамен перайшоў у Лігу канфэрэнцыяў.
- «Тотэнгэм Готспур» кваліфікаваўся ў лігавы этап Лігі чэмпіёнаў як пераможца Лігі Эўропы.
Remove ads
Вынікі гульняў
Remove ads
Бамбардзіры
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads