Пярэградзь
вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пярэ́градзь[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у склад Мядзельскага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
- 1868 год — вёска ў Мядзельскай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні. Налічвала 15 двароў і 126 жыхароў.
- 1908 год — у вёсцы 42 двары і 314 жыхароў. Каля вёскі разьмяшчаўся фальварак Пярэградзь, які налічваў 2 жыхароў. Фальварак зьяўляўся ўладаньнем Мядзельскага касьцёла.
- З 1921 году — вёска і засьценак Мядзельскай гміны Дунілавіцкага (з 1925 году — Пастаўскага) павету Віленскага ваяводзтва. Вёска налічвала 30 двароў і 160 жыхароў[2].
- 1931 году — 38 двароў і 210 жыхароў[3].
- З 12 кастрычніка 1940 году вёска знаходзіцца ў складзе Баярскага сельсавету Мядзельскага раёну Вялейскай (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай) вобласьці.
- 1950 год — у вёсцы створаны калгас «Праўда».
- З 12 лютага 1953 году вёска знаходзіцца ў склазе Латвянскага сельсавету.
- З 1954 году вёска знаходзіцца ў складзе калгасу «40 гадоў Кастрычніка» з цэнтрам у вёсцы Лотва (да 22 кастрычніка 1957 году калгас меў імя Булганіна).
- 20 студзеня 1960 году вёска ўвайшла ў склад Менскай вобласьці.
- 1960 год — насельніцтва вёскі складала 125 жыхароў.
29 верасьня 2006 году перададзеная зь ліквідаванага Лацьвянскага ў Мядзельскі сельсавет[4].
Remove ads
Насельніцтва
- 2010 год — 7 жыхароў
- 1999 год — 15 жыхароў
- 1 студзеня 1997 году — 18 двароў, 17 жыхароў
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads