Радзевічы
вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Радзе́вічы[2] — вёска ў Беларусі, каля ракі Сіпуркі. Уваходзяць у склад Вярховіцкага сельсавету Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Знаходзяцца за 30 км на паўночны захад ад Камянцу, за 59 км на поўнач ад Берасьця; за 14 км на паўночны ўсход ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск (лінія Берасьце — Беласток). Каля паўночна-ўсходняй мяжы вёскі праходзіць мясцовая аўтамабільная дарога Н-343 (Высока-Літоўск — Вярховічы — Камянец).
Remove ads
Назва
Рада або Рата (Rado, Rato) — імя германскага паходжаньня[3].
Гісторыя
У сярэдзіне XIX ст. вёска ў складзе маёнтку Вярховічы (належаў Ячыноўскай) Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі. У 1857 годзе паводле 10-й рэвізіі 382 рэвіскія душы. З 1860-х гадоў у Вярховіцкай воласьці. Паводле перапісу 1897 году, вёска ў Радзевіцкай сельскай грамадзе, 104 двары, 577 жыхароў, дзейнічалі хлебазапасная крама і кузьня, побач знаходзіўся карчомны дом маёнтку Вярховічы, які належаў абшарніку Роту. На 1905 год 582 жыхары.
У гады Першай сусьветнай і польска-савецкай войнаў вёска была двойчы спаленая. З 1921 году паводле Рыскай мірнай дамове ў складзе Польшчы, вёска ў Вярховіцкай гміне Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва. На 1923 год 42 двары, 183 жыхары.
У 1939 годзе ў выніку пакту Молатава — Рыбэнтропа ў складзе Берасьцейскай вобласьці БССР. У 1940 годзе ў Вярховіцкім сельсавеце Высокаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці.
За часамі Другой сусьветнай вайны на франтах загінулі і зьніклі бязь вестак 25 жыхароў вёскі. У 1942 годзе нямецкія войскі загубілі 12 мірных жыхароў.
На 1948 год у пачатковай школе 76 вучняў, працаваў калгас «Парыская камуна» (60 гаспадарак). З 1951 году ў складзе калгасу «Праўда» (60 гаспадарак). На 1960 год 517 жыхароў. З 1962 году ў Камянецкім раёне. З 1968 году ў Каленкавіцкім сельсавеце.
23 чэрвеня 2011 году вёску перадалі зь ліквідаванага Каленкавіцкага ў склад Вярховіцкага сельсавету[4].
Remove ads
Насельніцтва
- XX стагодзьдзе: 1970 год — 458 жыхароў; 1999 год — 167 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2005 год — 71 двор, 143 жыхары; 2010 год — 109 жыхароў
Інфраструктура
У складзе ААТ «Каленкавічы».
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads