Рудня (Койданаўскі раён)

вёска ў Койданаўскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Рудня (Койданаўскі раён)
Remove ads

Ру́дня[1] — вёска ў Негарэльскім сельсавеце Койданаўскага раёну Менскай вобласьці Беларусі. За 10 км ад Койданава, 45 км ад Менску, 0,5 км ад чыгуначнай станцыі Негарэлае, на р. Ператуць (правы прыток Вусы, басэйн Нёмана).

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Вядома з XVIII стагодзьдзя. З 1793 г. у Койданаўскай воласьці Менскага павету, належала Радзівілам, графам Гутэн-Чапскім, Абламовічам і іншым. Помнікі землякам і партызанам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. 30 кастрычніка 2009 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Негарэльскага пасялковага савету ў Негарэльскі сельсавет[2].

Насельніцтва

  • 20 стагодзьдзе: 1909 год — 60 двароў, 149 жыхароў; 1998 год — 146 двароў, 380 жыхароў; 1999 год — 367 жыхароў
  • 21 стагодзьдзе: 1 студзеня 2004 году — 119 двароў, 366 жыхароў; 2010 год — 388 жыхароў

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads