Рупейка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рупейка (Рупіка, Рупека, Рупка, Рапейка) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Рупке (Rupke) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова руп- паходзіць ад асновы -грод- (-род-, -руд-)[2].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Rupek (Rupik, Ropek)[2].
У Прусіі бытавала імя Ruppe[a][4].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Рупеику у Колтянех чоловекъ (1440—1492 гады)[5]; в Промядеве чотыри чоловеки… а Рупеика Еиниковича (14 кастрычніка 1502 году)[6]; в бояр наших жомоитскихъ… в Нармонта Рупеиковича (8 сьнежня 1516 году)[7]; Михаило Рупеиковичъ[8], Рупеико Воишутовичъ… Румшъ Рупеиковичъ [9], Левъ Рупиковичъ[10], Рупеико Вишутевичъ[11] (1528 год); Jakub Rupko (1641 год)[12]; Benedykt Ropeykowicz, komornik (10 лютага 1779 году)[13]; panów… Ropejki (1782 год)[14]; Ignacy Ropeyko (11 лютага 1784 году)[15]; Rupejko Franciszek (1832—1834 гады)[16][b].
Remove ads
Носьбіты
- Рупейка — літоўскі баярын, які атрымаў наданьне ад вялікага князя Казімера
- Міхайла Рупейкавіч — эйрагольскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Рупейка Вайшутавіч — расенскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Румш Рупейкавіч — відуклеўскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Леў Рупікавіч — паюрскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Рупейка Вішуцевіч — тандзягольскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Ян Лаўрынавіч Рупекавіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1582 годзе[20]
Рапейкі і Рупейкі — літоўскія шляхецкія роды[21].
Рапэйка (Ropejko), Рапейка (Ropiejko) і Рупэйка (Rupejko) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[22].
На 1903 год засьценак Рупішкі існаваў у Вількамірскім павеце, а выселак і паселішча Рупекі — у Цельшаўскім павеце Ковенскай губэрні[23].
На гістарычнай Ваўкавышчыне існуе вёска Рупейкі, на гістарычнай Лідчыне — Рапэйкі.
Remove ads
Заўвагі
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads