Рымтаўт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рымтаўт (Рымталт), Рынтаўт — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, іменная аснова -рым- (імёны ліцьвінаў Рымель, Рыман, Рымунд; германскія імёны Riemel, Rimann, Rimund) паходзіць ад гоцкага rimis 'спакой, стрыманасьць, непарухлівасьць'[1], а аснова -тэўд- (-дэўт-, -тыд-) (імёны ліцьвінаў Таўтвід, Таўтывіл, Таўтгерд; германскія імёны Teutwidis, Theudowills, Teutgerdis) — ад þiuda[2], германскага þeudo[3] theuda 'род, народ'[4]. Такім парадкам, імя Рымтаўт азначае «непарушны род»[5]. Апроч таго, адзначалася старажытнае германскае імя Rindolt (Rind-olt)[6].
Адпаведнасьць імя Рынтаўт германскаму імю Rindolt сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: domino Hostheyko Rymtholthovycz (28 верасьня 1449 году)[8]; бояринъ господарьский Станко Римтовтовичь (29 чэрвеня 1510 году)[9]; Миколай Римтовтовичь (каля 1516 году)[10]; Воитко Рымътовътовичъ (1528 год)[11]; дядькевичу того Станка Петьку Римтoвтовичу (27 лістапада 1539 году)[12]; Воитех Римтовтович (30 ліпеня 1545 году)[13]; Матей Войтюлевичъ Рымътовтовичъ (1567 год)[14]; Anastazja Ryntowtt (1809 год)[15][a].
Remove ads
Носьбіты
- Гасьцейка Рымтольтавіч — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1449 годзе
- Станька Рымтаўтавіч — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1510 годзе
- Мікалай Рымтаўтавіч — радунскі баярын, які ўпамінаецца ў 1516 годзе
- Войтка Рымтаўтавіч — радунскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
Рынтаўты або Рымтаўты (Ryntowt, Rymtowt) гербу Месяц дагары і страла дарта — літоўскі шляхецкі род зь Вільні і Лідзкага павету[19].
Рымтаўты або Рынтаўты (Rymtowt, Ryntowt) — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Сьвянцянаў[20].
Рынтаўты (Ryntowt) гербу Пабог — літоўскі шляхецкі род[21].
Рынтафты — літоўскі шляхецкі род[22].
Рынтовічы-Рымтаўты — літоўскі шляхецкі род[23].
Remove ads
Глядзіце таксама
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads