Рымут
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рымут (Рымуць) — мужчынскае імя.
Паходжаньне
Рым (Rim) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -рым- (імёны ліцьвінаў Рымель, Рыман, Рымунд; германскія імёны Riemel, Rimann, Rimund) паходзіць ад гоцкага rimis 'спакой, стрыманасьць, непарухлівасьць'[2]. Антрапанімічны суфікс-пашыральнік -ут- (-ut-) адзначаецца як у германскіх, так і ў славянскіх мовах[3].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Rymut[4].
У Прусіі адзначалася прозьвішча Riemuth[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Глебу Оньдреевичу чоловекь Римути[6], у Красномъ Селе. Корсаковичю два чоловеки: Ходу Римутевичъ а братаничъ его Ондреевичъ[7] (1440—1492 гады); три чоловеки в Городенском повете на имя Мотя Римутевича (15 чэрвеня 1516 году)[8]; люди, пять служобъ… а Щепела Рымутевича (1532 год)[9]; бояр… Субочъ Рымутичъ (27 кастрычніка 1538 году)[10]; люди господарьские… Римути Совкгутевичъ (14 ліпеня 1539 году)[11]; Томаш Рымутевич… Янушко Римутевич… Павел Рымутевич (1 ліпеня 1542 году)[12]; подданых двора Онтуровского… у Яна Римутевича (3 жніўня 1562 году)[13].
Remove ads
Носьбіты
- Мантрым Рымутавіч — жыхар Жамойцкага староства, які ўпамінаецца ў 1537—1538 гадох[14]
На 1903 год сядзіба Рымуцішкі існавала ў Новааляксандраўскім павеце[15].
На гістарычнай Браслаўшчыне існуе вёска Рымуці, на гістарычнай Гарадзеншчыне — Рымуцеўцы.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads