Сабіла (імя)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сабіла (Сабела, Сабуль, Забіла, Забела, Забель, Жабела) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Сабіла або Сабула, пазьней Забэль (Sabilo, Sabila[1], Sabulo, Sabel[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова саб- (імёны ліцьвінаў Сабіна, Шабэр; германскія імёны Sabine. Sabherus), магчыма, паходзіць ад асновы саў-[4] (імёны ліцьвінаў Савіла, Савігайла, Саўгут; германскія імёны Savilo, Savigello, Savegodo).
У Польшчы ў 1506 годзе і ў XVII ст. адзначалася прозьвішча Sabela[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Ян Забелич[6], Янъ Забеличъ… Микита Забеличъ самъ. Василь Забеличъ самъ. Анъдреи Забеличъ самъ[7], Забела Петрашевич[8], Мартинъ Забеловичъ[9] (1528 год); Ян Забелич (1524—1566 гады)[10]; дворане господаръскии… Янъ Забеличъ (13 лютага 1540 году)[11]; Матеи Забеличъ (1565 год)[12]; слугу Матея Забилича… Матей Забеличъ… Матусъ Забела (1567 год)[13]; do starszenstwa w cechu Sabiły… przez Andrzeia Sabiłę, starszego… Andrzeia Sabiły (1642 год)[14]; Antoni Sabulewicz (1806—1816 гады)[15]; Sabiłowa Prakseda (1874 год)[16]; Sabiło Jerzy (29 сьнежня 1893 году)[16]; Sabiłło Felicyjan (8 кастрычніка 1908 году)[16].
Remove ads
Носьбіты
- Ян Забеліч — рудамінскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Ян, Мікіта, Васіль і Андрэй Забелічы — ваўкавыскія баяры, якія ўпамінаюцца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Забела Пятрашавіч — расенскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Марцін Забелавіч — коршаўскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Флор Сабіла — шляхціч Менскага ваяводзтва, які ўпамінаецца ў 1765 годзе[17]
- Эрнэст Сабіла (1932—2022) — беларускі пратэстанцкі рэлігійны і грамадзкі дзяяч, дысыдэнт
Сабілы — прыгонныя зь вёскі Сівіцы (Ашмянскі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[18].
Забяловічы (Zabiełowicz, Zabiałowicz) — прыгонныя зь вёсак Даўбянаў і Ёдзішкаў (Віленскі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[19].
Жабяловічы (Żabiełowicz) — прыгонныя зь вёскі Павалкаў (Віленскі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[19].
Сабелы — парафіяне царквы ў Лапічах (Меншчына) на 1870—1883 гады[20].
Сабілы[21] (Sabiłło) — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[22].
Сабулевічы (Sabulewicz) гербу Лебедзь — літоўскі шляхецкі род[23].
Забілы (Zabiło) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[24].
Назву Забелішкі маюць два хутары на гістарычнай Віленшчыне, назву Забелы — вёскі на гістарычных Случчыне і Полаччыне.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads