Саламан
мужчынскае асабістае імя From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Саламан (Саліман, Саламен), Сальман (Саўман, Сэльман, Зэльман) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Саламан, Салеман або Сальман, пазьней Зальман або Зэльман (Salamanns[1], Salaman, Saleman, Salman, Sallmann, Seelmann) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -сал- (-салв-) (імёны ліцьвінаў Салейка, Салкірд, Сельвін; германскія імёны Saleco, Salgerðr, Salawins) паходзіць ад стараверхненямецкага sal 'заля, пакой' або германскага salwa 'цёмны, чорны'[3], а аснова -ман- (імёны ліцьвінаў Мангерд, Дзерман, Есьман; германскія імёны Mangerðr, Derman, Esmann) — ад гоцкага manna[4], германскага man 'чалавек'[5].
Формы гэтага імя ў беларускай мове супадаюць з старажытным жыдоўскім імём Салямон (Саламон).
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Salmar і Salmut[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Вдова Салемонова (1567 год)[7]; Wieś Salminie… Joń Salman… Wieś Salmaniowo. Piter Salman, Jakub Salman (1765 год)[8]; Franciszek Salmonowicz Budowniczyc Nowogrodzki (4 кастрычніка 1765 году)[9]; wieś Sołomieniszki (1784 год)[10]; Andrzej Saliman (1804 год)[11]; Сальмановичова Александра (16 траўня 1865 году)[12][a].
Remove ads
Носьбіты
- Стэфан Вянцлававіч Саўмановіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1599 годзе[18]
- Салімон Радовіч — жыхар вёскі Лішыцаў (каля Азёраў), які ўпамінаецца ў 1668 годзе[19]
- Францішак, Юзэф, Міхал і Фабіян Саламановічы — шляхцічы Менскага ваяводзтва, якія ўпамінаюцца ў 1787 годзе[20]
- Ян, Станіслаў, Эва, Францішка, Казімер, Уладзіслаў і Францішак Сэльмановічы (Selmanowicz) — уладальнікі гаспадарак у Сакольніках на 1934 год[21]
У канцы XVIII ст. на гістарычнай Аршаншчыне адзначаўся шляхецкі род Салмановічаў[22].
Сальмановічы (Salmonowicz, Salmanowicz) — літоўскі шляхецкі род з Ашмянскага павету[23].
Сальмановічы (Salmanowicz, Salmonowicz) гербаў Орля і ўласнага і Саламановічы гербу Корчак — літоўскія шляхецкія роды зь Вільні і Віленскага павету[24].
Саламановічы (Salamonowicz) і Сальмановічы (Salmonowicz) гербу Магіла — літоўскія шляхецкія роды[25] з Троцкага павету[26].
На 1904 год існавала сядзіба Сальман ў Духаўшчынскім павеце Смаленскай губэрні[27].
На 1906 год фальварак Сальманы існаваў у Люцынскім павеце Віцебскай губэрні[28].
На гістарычнай Браслаўшчыне існуе вёска Зэльманішкі.
Remove ads
Глядзіце таксама
Заўвагі
- Таксама:
- Саламіна, Саламін, Сальмін (у гістарычным германскім арэале адзначалася імя Salmena[13]): Salamina (1671—1681 гады)[14], Józef Sołomin… Wiktory Sołomin (18 жніўня 1744 году, 5 лютага 1748 году і 23 чэрвеня 1750 году)[15], Agata Salminowicz (1800 год)[16], Саломіны (Sołomin) гербу Гіпацэнтаўр — літоўскі шляхецкі род зь Вількамірскага павету[17]
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads