Сала (імя)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сала (Шала, Шаль, Заль, Жоль) — мужчынскае імя.
Паходжаньне
Салва, Сала або Села (Salvo, Sallo, Salo[1], Selo) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -сал- (-салв-) паходзіць ад стараверхненямецкага sal 'заля, пакой' або германскага salwa 'цёмны, чорны'[3][a]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Салейка, Салін, Сельвін, Сальгер, Салкірд (Саўгірд, Саўгард), Саламан (Сальман), Жалмонт, Гундыслаў. Адзначаліся германскія імёны Saleko, Salina, Selwin (Salawins), Salger, Salgerd (Salgard), Salaman (Salman), Salamund, Gundisalv.
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Sala[5], Salmut (Zalmut), Salmar (Zalmar)[3].
У Прусіі бытавалі імёны: Sale (1327 і 1346 гады)[6], Saluch / Saluke / Salucke[b] (1280, 1352, 1354, 1359 і 1407 гады)[6], Saleide / Saleyde (1339, 1359 і 1419 гады)[6]. У 1627 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Jacobus Salbert[c], Regiomontanus Borussus, у 1628 годзе — Valentinus Salberth, Regiomontanus Borussus, у 1636 годзе — Jacobus Salbertus, Regiomontanus Borussus[8].
У Ноўгарадзе бытавалі імёны Сяліла (Селила), Сялята[d] (Селята) и Сальмір[e] (Сольмиръ)[10].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: у повете Вытебъскомъ, въ Ылемницъкой волости… земли пустовъских наймя Саловича (15 жніўня 1530 году)[11]; Жоль Станиславович (1563 год)[12]; Szala (1565 год)[13]; Олексей Жолевичъ[14], Янъ Жаль[15] (1567 год); Ławryn Sałowicz (1641 год)[16]; Jerzy Stanisław Szalewicz (1648 год паводле выданьня 1737 году)[17]; Sały wielkie… Sały małe… Zaliszki… Szalewszczyzna (1744 год)[18]; zaścianki… Sały… wsi Sałły (1782—1783 гады)[19]; Franciszka Szalawicz (1816 год)[20][f].
Remove ads
Носьбіты
- Жоль Станіслававіч — геранёнскі баярын, які ўпамінаецца ў 1563 годзе
- Юзэф і Андрэй Залевічы (Zalewicz) — уладальнікі гаспадарак у Даўгінаве на 1939 год[35]
Шаловічы (Szałowicz) гербу ўласнага — літоўскі шляхецкі род з Слуцкага княства[36].
Шалевічы (Szalewicz) гербу Шранява — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага ваяводзтва[37].
Саля (Sala) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[38].
На гістарычнай Слонімшчыне існуе вёска Салавічы, на гістарычнай Случчыне — Шалавічы.
На 1909 год існаваў засьценак Шэльвілы ў Менскім павеце Менскай губэрні[39] (адзначалася старажытнае германскае імя Selwilus[40]).
На 1910 год існавала ваколіца Салараўшчына (Салароўшчына) у Амсьціслаўскім павеце Магілёўскай губэрні[41] (адзначалася старажытнае германскае імя Salerius[42]).
Назву Салавічы маюць вёскі на гістарычных Віцебшчыне і Слонімшчыне. На гістарычнай Лідчыне існуе вёска Салішкі, у гістарычнай Прусіі — Зааляў.
Remove ads
Заўвагі
- Польска-летувіская аўтарка Юстына Вальковяк прызнае брак адэкватнага тлумачэньня іменнай асновы -сал- (-сел-, -зел-) зь летувіскай мовы[4]
- Адзначалася старажытнае германскае імя Salucho[2]
- Адзначалася старажытнае германскае імя Salbert[7]
- Адзначалася старажытнае германскае імя Salado[7]
- Адзначалася старажытнае германскае імя Salamir[9]
- Таксама:
- Салела: Sałeły (1744 год)[18];
- Шалібор: а Шелибору (1440—1492 гады)[21];
- Шалабута: Albin Szałabuta (1847 год)[22];
- Шалавіта (у гістарычным гоцкім арэале адзначалася імя Salvido[23]): Шалавіты-Шалкоўскія — літоўскі шляхецкі род[24];
- Шальгін (адзначалася старажытнае германскае імя Selechin[7], германскае імя Sawkin[25]): Anna Szałgieniewicz (1835 год)[26], на тэрыторыі цяперашняй Летувы фіксавалася прозьвішча Шальгіневіч у летувізаванай форме[27];
- Саўгоўд (адзначалася старажытнае германскае імя Salgaudis[28]): у XVI ст. існавала «зямля» Саўгодзішкі (Совговдишки) у Жамойцкім старостве[29];
- Саламіна, Саламін, Сальмін (у гістарычным германскім арэале адзначалася імя Salmena[30]): Salamina (1671—1681 гады)[31], Józef Sołomin… Wiktory Sołomin (18 жніўня 1744 году, 5 лютага 1748 году і 23 чэрвеня 1750 году)[32], Agata Salminowicz (1800 год)[33], Саломіны (Sołomin) гербу Гіпацэнтаўр — літоўскі шляхецкі род зь Вількамірскага павету[34]
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads