Санда

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Санда (Шанда), Санта (Занта) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Санда або Занда (Sando) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова санд- (сант-, зант-) паходзіць ад гоцкага *sanþs 'сапраўдны'[2][a]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Сандзейка, Жандзель, Сантаўт, Зантэр (Жантар, Сантыр, Шантэр, Шандар), Шандрык. Адзначаліся германскія імёны Sandika, Sandel, Santold, Santer, Sandriсh.

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Olsand[4].

У Прусіі бытавалі імёны: Sande (1360 год)[5], Santke / Sandike[b] (1361 і 1413 гады)[7], Santil[c] (1347 і 1367 гады)[7], Santune / Santhon / Santon (1384 год)[7], Sandar / Sander / Santar[d] (1301, 1347 і 1360 гады)[9][10]. У 1627 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Christophorus Sandt, Creutzburgensis Borussus, у 1632 годзе — Martinus Sandt, Brandenburgensis Borussus, у 1633 годзе — Johannes Sandt, Creutzburgensis Borussus, у 1638 годзе — Abrahamus Sandt, Codrina Borussus[11].

У Польшчы адзначалася імя Sandek (1399—1428 гады)[12].

У Чэхіі бытавалі імёны Šanda, Šandora[13].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Creslaus filius Sandonis (1222 год)[14]; Sando palatinus de Zarnow… Sando palatinus Sandomiriensis (4 жніўня 1243 году і 16 траўня 1245 году)[15]; къ Шандыну стоку… Шандынымъ… Шандына (1516 год)[16]; Санда самъ (1528 год)[17]; assessors nobilium Jacobus Szandzicz (1529 год)[18]; Wojciech Sąda (1621 год)[19]; Gabriel Sąda (1667 год)[20]; Andrzej Sąda (1690 год)[21][e].

Remove ads

Носьбіты

Санды-Санцэвічы і Сантовічы — літоўскія шляхецкія роды[28].

Remove ads

Заўвагі

  1. Польска-летувіская аўтарка Юстына Вальковяк прызнае брак адэкватнага тлумачэньня іменнай асновы жан- зь летувіскай мовы[3]
  2. Адзначалася германскае імя Sandke[6]
  3. Адзначалася германскае імя Santel[8]
  4. Адзначалася старажытнае германскае імя Sandheri (Santer)[1]
  5. Таксама:
    • Сандон (адзначалася старажытнае германскае імя Sandinus[22]): Jan Sondonowicz… Simon Derbut Sondonowicz… Władysław Sondonowicz… Józef Sondonowicz (1690 год)[23]
    • Сантэрт (адзначалася старажытнае германскае імя Sanderd[1]): Сантэрт (Santertt) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[24]

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads