Зантэр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зантэр (Жантар, Сантыр, Шантэр, Шантар), Зандэр (Зандар, Сандар, Шандэр, Шандар) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Remove ads
Паходжаньне
Сандэр, Сантар, пазьней Зантэр (Sandheri, Sander[1][2], Santari, Santer) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова санд- (сант-, зант-) (імёны ліцьвінаў Жандзель, Сантаўт, Шандрык; германскія імёны Sandel, Santold, Sandrich) паходзіць ад гоцкага *sanþs 'сапраўдны'[4], а аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) — ад гоцкага harjis[5], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[6], германскага heru 'меч'[7].
У Прусіі бытавала імя Сандар (Сандэр, Сантар, Сандыр, Жандар): Sandar / Sander / Sandir / Santar / Schandarre (1299, 1301, 1339, 1347 і 1360 гады)[8][9].
У Польшчы ў XVI—XVIII стагодзьдзях адзначалася прозьвішча Sander (Szander)[10].
У Польшчы адзначаецца прозьвішча Сантар (Santor)[11]
У Чэхіі бытавала імя Šandora[12].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: немъчин Гарман Жондеро… Жондеремъ (26 лістапада 1480 году)[13]; на пана Шандра а на пана Петра, а на пана Ивашка Котовичовъ… пану Шандру (10 траўня 1497 году)[14]; Sandarowicz… Sandarewic (1671—1681 гады)[15]; B. Januarii Szanter, szafarz i tabliczkarz wilenski (каля 1700—1702 гадоў)[16]; Michael Senderowicz (1774 год)[17]; Sanderowicz (1811 год)[18]; Шантеровна Олимпия (27 ліпеня 1855 году)[19]; Сулковская Паулина из Шанторов (6 сьнежня 1863 году)[20].
Remove ads
Носьбіты
- Ян Шандэровіч (Jan Szanderowicz) — віленскі шавец, які ўпамінаецца ў 1695—1696 гадох[21]
- Клеменці Зандар (Клементий Андреев Зандар) — шляхціч Менскай губэрні, прадстаўлены ў 1864 годзе[22]
- Аляксандар і Ўсьцін Станіслававічы Шантары — шляхцічы-каталікі з ваколіцаў Езяросаў, якія мелі ў валоданьні зямлю на 1889 год[23]
Жантары (Żantar) — прыгонныя зь вёскі Віцюноў (Троцкі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[24].
Сантыры (Santyr) — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[25].
Зантэры або Зантыры (Zanter, Zantyr) — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Даўгелішкаў[26].
Сэндровічы (Sendrowicz) гербу Шанява — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Шаўляў[27].
Зандэры (Zander) або Зандаровічы (Zandorowicz) гербу ўласнага — літоўскі шляхецкі род з Браслаўскага павету[28].
Сантэр (Santer) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[29].
На 1889—1906 гады існавала вёска Сандарова (Сандарава) у Дрысенскім павеце Віцебскай губэрні[30][31].
На 1903 год сяліба Шандарышкі існавала ў Панявескім павеце, а фальварак Сандэрышкі — у Цельшаўскім павеце Ковенскай губэрні[32].
На 1906 год існавалі вёска і маёнтак Сандары ў Дрысенскім павеце[33], а таксама вёска Сандарышкі ў Дзьвінскім павеце Віцебскай губэрні[34].
На гістарычнай Упіччыне існуе вёска Сандарышкі, на гістарычнай Ашмяншчыне — Шантары і Шантараўшчына, на гістарычнай Случчыне — Шантароўшчына, на гістарычнай Полаччыне — Шантырава. Назву Шандры маюць вёскі на гістарычных Віцебшчыне і Ваўкавышчыне.
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads