Сантаўт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сантаўт (Жонтаўт, Сянтоўт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Санталд (Santold) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова санд- (сант-, зант-) (імёны ліцьвінаў Жандзель, Зантэр, Шандрык; германскія імёны Sandel, Santer, Sandrich) паходзіць ад гоцкага *sanþs 'сапраўдны'[2], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[3].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: земли пустых тяглыхъ у Городенском повете… а Сонтовтовщина (2 верасьня 1516 году)[4]; людеи нашых переломъских верху писаных — тры служъбы осочниковъ Сонътовтовичовъ (27 лістапада 1516 году)[5]; Милош Сантовтовичъ (1528 год)[6]; люди приставенства лепунского… Данило Сантовтович (1 ліпеня 1542 году)[7]; село Сонтовтово… войтъ Янъ Сонтовтовичъ (1554 год)[8]; продковъ ихъ, дедовъ, прадедовъ Кебуровъ Воздовичовъ Жонтовтовичовъ (17 траўня 1563 году)[9]; podlie drogi Szontulthowey (1558 год)[10].

Remove ads

Носьбіты

Сантаўт (Santowtt) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[12].

У 1584 годзе ўпаміналася сяло Сантоўтавічы (Сонтовтовичи) ва Ўпіцкім павеце[13].

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads