Саргут
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Саргут (Саргуць, Шэргут, Саркуць), Саргода, Саргот — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Саргуд (Sargood) — імя германскага паходжаньня[1][2][3]. Іменная аснова -сар- (-сер-) (імёны ліцьвінаў Сарвід, Сарвіла, Сарман; германскія імёны Sarvidis, Sarvilo, Saraman) паходзіць ад гоцкага і германскага sarwa 'зброя'[4], а аснова -гуд- (-год-, -гут-) (імёны ліцьвінаў Готарт, Гудман, Саўгут; германскія імёны Gotard, Gudman, Savegot) — ад гоцкага guþs 'Бог'[5], gôþs 'добры, старанны, пабожны' або *guts 'гот'[6].
У Польшчы адзначаецца прозьвішча Сэргуць (Serguć)[7]
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: obiit Sorguthus frater medici Petri (1428—1475 гады)[8]; землицы их пашные под Островцом а под Соркгутишки (1 студзеня 1515 году)[9]; земли пустовъскихъ Соркутевщину а Милюшевщину (7 красавіка 1525 году)[10]; Ян Саркгутевич (1 ліпеня 1542 году)[11]; z Subaczem Szergutowiczem (4 сьнежня 1554 году)[12]; generosae Elizabetae Sorgotowna (6 жніўня 1568 году)[13]; Sargoda (1784 год)[14]; Łucja Sargutowicz (1825 год)[15]; Justyna Sargut (1841 год)[16].
Remove ads
Носьбіты
У 1525 годзе ўпаміналася пустаўшчына Саркуцеўшчына (Соркутевщина) каля Браслава[17].
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads