Сарвіла
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сарвіла (Сярвіла, Сэрвіла, Шэрвіла) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Сарвіла (Sarvilo) — імя германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова -сар- (-сер-) (імёны ліцьвінаў Сарвід, Саргоўд, Сарман; германскія імёны Sarvidis, Saregaud, Saraman) паходзіць ад гоцкага і германскага sarwa 'зброя'[3], а аснова -віл- (імёны ліцьвінаў Вільбут, Вільгейда, Мунтвіл; германскія імёны Willebut, Williheid, Muntwil) — ад гоцкага wilja 'воля'[4].
У Прусіі бытавала прозьвішча Scharwel[5].
У Польшчы адзначаецца прозьвішча Шарвіла (Szarwiła, Szarwiłło, Szarwiło)[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: панъ Миколай Сорвило, земянинъ повету Лидского (24 траўня 1589 году)[7]; Szerwiło (1671—1681 гады)[8]; na miejscu P. Andrzeja Sorwiły z Sorwiłów (1690 год)[9]; Krystyna Serwiło (1797 год)[10]; Katarzyna Sorwiło (1811 год)[11]; Anna Sarwił (1829 год)[12].
Remove ads
Носьбіты
- Сарвіл — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў перапісу харугваў 1421 году[13]
- Мікалай Сарвіла — зямянін Лідзкага павету, які ўпамінаецца ў 1589 годзе
У гістарычных пісьмовых крыніцах беларускага арэалу адзначалася імя Сярвіла (Serwiło)[14].
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads