Сіргут

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сіргут (Сыргут, Шыргут), Сіргуд, Сургут — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Сісагут, Сергуда, Серыкут або Сірыгут (Sisagut[1], Sergudo, Serecutus[2], Sireguti) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова сір- (сер-, сіс-) (імёны ліцьвінаў Сіргоўд, Шырмер, Сірмонт; германскія імёны Siriaud, Sisimir, Sirmont) паходзіць ад гоцкага sisu 'чароўны сьпеў, заклён'[4], а аснова -гуд- (-год-, -гут-) (імёны ліцьвінаў Готарт, Гудман, Саўгут; германскія імёны Gotard, Gudman, Savegot) — ад гоцкага guþs 'Бог'[5], gôþs 'добры, старанны, пабожны' або *guts 'гот'[6]. Такім парадкам, імя Сургут (Сіргут) азначае «Боскі заклён»[7].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: cum Surguthe de Reskym[8], Surguttes de Roszkini[9], Surgutes de Reszkymi[10] (2 кастрычніка 1413 году); на боярина господарьского повету Городенского Анъдрея Сиркгутевича… Андрей Сиркгутевичъ… Андрею Сиркгутевичу (23 сакавіка 1555 году[11], 6 ліпеня 1556 году[12]); Валенъты Анъдреевичъ Сиръкгутевича[13], Шымонъ Шыркгутевичъ[14] (1565 год); Иванъ Сиркгуть[15], Каленикъ Сиркгутевичъ… Валентынъ Андреевичъ Сиркгутевичъ… Шимко Сиркгутевичъ[16] (1567 год); шляхтичовъ пана Каспора и пана Антонія Сиркгутевичовъ земянъ повету Городенского (7 жніўня 1601 году)[17]; Józef Syrgut (1697 год)[18]; Sirgudowa[19].

Remove ads

Носьбіты

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads