Сарэйка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сарэйка (Сарака, Сарка, Зарык, Шарэйка, Шарка, Жарэйка), Сярэйка (Сэрэйка, Серака) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...
Remove ads

Паходжаньне

Сарыка, Сарака або Серэка (Saricho, Saracho, Serecho[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -сар- (-сер-) (імёны ліцьвінаў Сарвід, Саргоўд, Сарман; германскія імёны Sarvidis, Saregaud, Saraman) паходзіць ад гоцкага і германскага sarwa 'зброя'[3].

У Чэхіі бытавала імя Шарка (Šárka)[4].

У Польшчы адзначаюцца прозьвішчы Жарэйка (Żarejko), Шарка (Szarko) і Шаркевіч (Szarkiewicz)[5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: des Schalauers Sarecka (1276 год)[6]; пан Шареико (16 студзеня 1437 году)[7]; kmethones… Szyerkowycz (9 ліпеня 1489 году)[8]; homines… Siereyko Juszkowicz (3 ліпеня 1505 году)[9]; Ян Сореика[10], Олехно Сореикович[11], Юцъ Сареиковичъ[12] (1528 год); намъ Семашъко Серейковичъ (9 траўня 1540 году)[13]; села Серейковичовъ (1554 год)[14]; у Полоцъку… Харка а Микиты Шарковичъ нивы… Шарковичовъ Харкова а Микитина (1 красавіка 1558 году)[15]; Onacz Sarko (2 траўня 1558 году)[16]; Sarejko (1565 год)[17]; Бартошъ Сарковичъ… Андрей Сарковичъ… Матей Сарковичъ (1567 год)[18]; панъ Бальцеръ Серейко (13 студзеня 1671 году)[19]; Kaz Zaryk (1688 год)[20]; et Casimiri Serakiewicz — civitatis iuratorum (15 сьнежня 1712 году)[21]; Szarkiewiczowa Albina (XIX ст.)[22].

Remove ads

Носьбіты

  • Ян Сарэйка — упіцкі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
  • Алехна Сарэйкавіч — эйрагольскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
  • Юц Сарэйкавіч — шоўдзенскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
  • Рыгор Сьцяпанавіч Саракевіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1580 годзе[23]
  • Станіслаў, Казімер, Баляслаў, Паўліна, Стэфанія, Алена, Юзэфа, Лукаш, Браніслаў, Ян, Павал і Юзэф Жарэйкі (Żorejko) — уладальнікі гаспадарак у Каменным Лузе каля Шумску на 1933 год[24]

Шарэйкі (Szarejko) — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[25].

Шаркевічы — літоўскі шляхецкі род[26].

Сараковіч (Sarakowicz), Сэрэйка (Serejko), Сярыйка (Sieryjko), Шарэйка (Szarejko, Szerejko), Шарайковіч (Szarejkowicz), Шарка (Szarka), Шаркевіч (Szarkiewicz) і Шарайкевіч (Szerejkiewicz) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[27].

У 1585 годзе ўпаміналася мясцовасьць Шаркавічы (gruntu… Szarkowyczow) у Лідзкім павеце[28].

На 1904 год існавала сядзіба Шаркі ў Бельскім павеце, а таксама вёскі Лонскія Шаркі і Шарыкаўшчына (Шарыкоўшчына) у Парэцкім павеце Смаленскай губэрні[29].

На 1909 год існаваў хутар Шарэйкава ў Слуцкім павеце Менскай губэрні[30].

На гістарычнай Браслаўшчыне існуе мястэчка Шаркоўшчына, у гістарычнай Прусіі — Заркаў. Назву Шарэйкі маюць вёскі на гістарычных Амсьціслаўшчыне і Мазыршчыне.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads