Селішча (Высокаўскі сельсавет)

вёска ў Высокаўскім сельсавеце Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Се́лішча[2]вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 7 кілямэтраў на поўнач ад Воршы, за 2 кілямэтры на поўдзень ад міжнароднай аўтамагістралі КоркОмск (у межах Беларусі — магістраль М1) і за 1 кілямэтар на ўсход ад міжнароднай аўтамагістралі Санкт-ПецярбургАдэса (у межах Беларусі — магістраль М8). Рэчка Селішчанка, левы прыток Аршыцы, пачынаецца ў ваколіцах вёскі.[3] Селішча ўваходзіць у склад Высокаўскага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Вялікі князь літоўскі і кароль польскі Жыгімонт у 1510 годзе даў на вечнасьць князю Багдану Дзьмітрыявічу Адзінцэвічу сяло Селішча. [4]

1510.08.08. «Потвержене кн(я)зю Богдану Дмитреевичу на дворец у Жижморском павете, на званыи Вокгинты, с петнадцатма ч(о)л(о)в(е)ком и на две сельца, которие держал зрадца Сестренец Дуденокъ, такъже што он выменял у п(а)на Сопежича, на вечность ...а потомъ мы вже дали ему тыи села, которыи жъ держалъ зрадца нашъ Сестренецъ у Рошскомъ повете на имя Селишче...»[5]

Вёска вядома ў 1607 годзе як маёнтак Селішча.[6] У 18 стагодзьдзі уласнасьць Сапегаў у Дубровенскім графстве Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага.[7]

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай 22.07.1773 году Селішча ў Аршанскай правінцыі Магілёўскай губэрні. З 22.03.1777 па 31.12.1796 у Аршанскім павеце Магілёўскай губэрні (Магілёўскае намесьніцтва з 10.01.1778 па 31.12.1796). З 01.12.1796 па 27.02.1802. Аршанскі павет Беларускай губэрні. З 27 лютага 1802 г. Магілёўская губэрня, Аршанскі павет, Высокаўская воласьць.[8]

У 1783 годзе вёска Селішча — уладаньне князя Рыгора Пацёмкіна. [9]З 1792 году ва ўласнасьці Любамірскіх у маёнтку Межаўскі ключ. Адлюстравана на пляне генэральнага межаваньня Аршанскага павету канца 18 ст. Вёска адносілася да прыходу Сьвята–Троіцкай царквы ў сяле Солаўе.[3]

Пакараньне бізунамі й аддача ў салдаты ўдзельнікаў сялянскага хваляваньня ў маёнтку князя Канстанціна Любамірскага ў 1827 годзе.

Марцін сын Васіля 41 год і Даніла сын Лявона 31 г. сумесна зь іншымі Копцямі абвясьцілі, што яны маюць дакументы аб шляхетскім паходжаньні, і адмовілісь падпарадкавацца ўласьніку й выплачваць дзяржаўныя падаткі. Па запросу кіраўніка маёнтка Сурына ў вёску Селішча прыслалі атрад на чале з маёрам Ельшынам на выпадак непадпарадкаваньня тутэйшых сялян.

12-го красавіка сялян судзіў Аршанскі ніжні земскі суд: Марціна, сына Васіля Копця, як галоўнага бунтаўніка, 25 ударамі бізуном і саслаць на вечную катаргу з тым, што ніякае права на дваранства калі-б магло быць даведзена Копцямі на яго не распаўсюджываецца; Данілу сына Лявона й Прохора сына Марціна аддаць у салдаты. Сялян: Сьцяпана сын Яўхіма — 27 гадоў, Мікіту сына Яўхіма — 24 года, Цераха сына Сцяпана — 20 гадоў, Аніську сына Васіля — 26 гадоў, Астапа сына Марціна — 19 гадоў, Гаўрылу сына Міхаіла — 24 года, Касьцяна сына Парфена — 48 гадоў, Кліма сына Васіля — 53 года, Гаўрылу сына Апанаса — 53 года, Васіля сына Парфёна — 52 года, Аляксея сына Мацьвея — 27 гадоў, Зьмітрока сына Пракопа — 25 гадоў, Наума сына Касьцяна — 26 гадоў, Трахіма сын Гаўрылы — 20 гадоў і Астапа сына Мікіты — 43 года, якія адмаўляюцца падпарадкавацца, пакінуць пры йх гаспадарках, «пасяліўшы ў іх пачуцьцё страху, прымусіўшы йх да паслухмянасьці».

Грамадзянскі губэрнатар Іван Максімаў зьмягчыў прысуд земскага суда: Марціну прызначыў 5 удараў бізуном і выкрэсьліў слова «вечная»; Данілу й Лявону дазволіў даводзіць сваё шляхетства. [10][a]

У 1910 годзе сялянскай грамадзе належала 574 дзесяцін зямлі, сяляне вёскі адносіліся да прыходу Солаўянскай царквы Сьвятых Канстанціна і Алены і ўваходзілі ў Солаўянскае сялянскае таварыства ў Высокаўскай воласьці.[12]

Найноўшы час

З 14 верасьня 1917 году Магілёўская губэрня ў Заходняй вобласьці Расейскай рэспублікі. Уваходзіла ў склад Беларускай Народнай Рэспублікі, абвешчанай 25 сакавіка 1918, з 1 студзеня 1919 году ў ССРБ, з 27 лютага ў РСФСР. З 11 ліпеня 1919 году Аршанскі павет у Віцебскай губэрні. З сакавіка 1924 году ў БССР і зь 17 ліпеня Аршанскі раён, Аршанская акруга, з 26 ліпеня 1930 году, Аршанскі раён, БССР. З 15 студзеня 1938 году Аршанскі раён (09.09.1946 год — 17.12.56 год Арэхаўскі раён), Віцебская вобласьць.

Пад нямецкай акупацыяй з сярэдзіны ліпеня 1941 да 26 чэрвеня 1944 году.

27 траўня 1950 году вёска далучана да калгаса «Маяк камуны» з цэнтрам у сяле Высокае (з 1984 году ў вёсцы Купёлка) Высокаўскага сельсавету Аршанскага раёну [13]

Рэспубліка Беларусь

4 сьнежня 2003 году калгас пераназваны ў сельскагаспадарчы вытворчы каапэратыў «Маяк камуны», а ў 2007 годзе пераўтвораны ў Адкрытае акцыянэрнае таварыства «Маяк — Высокае».

Remove ads

Насельніцтва

  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 55 чалавек;
  • XX стагодзьдзе: 1998 год — 56 двароў, 101 чалавек; 1910 год — 62 двары, 112 мужчын, 105 жанчын;[12]
  • XIX стагодзьдзе: 1857 год — 254 чалавекі;[3]
  • XVIII стагодзьдзе: 1792 год — 37 двароў.

Заўвагі

  1. У 20 стагодзьдзі ў вёсцы жылі сяляне з прозьвішчам Копці: Копцік Фядос сын Якава, нар. ў 1894 г., вёска Селішча Аршанскага раёну, беларус, няскончаная пачатковая адукацыя, селянін-аднаасобнік, пражываў у вёскі Селішча. Арыштаваны за групавую антысавецкую дзейнасьць. Асуджаны 26.12.1932 паводле арт. 72, 76 КК БССР на 3 гады лягероў. Рэалібітаваны 22.6.1989; Копчык Сьцяпан сын Якава, нар. ў 1872 г., вёска Селішча Аршанскага раёну, селянін-аднаасобнік, пражываў у вёскі Селішча. Асуджаны 26.12.1932 за групавую антысавецкую дзейнасьць паводле арт. 72, 76 КК БССР на 5 гадоў лягероў з заменай высалкі на 5 гадоў высылкі разам зь сям'ёй на поўнач. Рэалібітаваны 22.6.1989.[11]

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads