Слабодка (Лельчыцкі раён)
вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Слабо́дка[1] — вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, на поўнач ад ракі Убарці, за 1 км на поўдзень ад Баравога, за 25 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтру Лельчыцаў, за 75 км ад чыгуначнай станцыі Ельск. Слабодка ўваходзіць у склад Бараўскога сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
У 1917 годзе вядома як вёска Слабодка-Убарцкая, знаходзілася ў Тонескай воласьці Мазырскага павету Менскай губэрні. У 1923 годзе вядома як хутар Слабодка.
У кастрычніку 1943 году нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі ўсю вёску і загубілі 8 жыхароў.
Насельніцтва
- XX стагодзьдзе: 1917 год — 23 двары, 156 жыхароў; 1940 год — 22 двары, 132 жыхары; 1998 год — 20 двароў, 41 жыхар; 1999 год — 34 жыхары; 2000 год — 18 двароў, 32 жыхары
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 26 жыхароў
Інфраструктура
Крама. Дзейнічае камунальнае сельскагаспадарчае прадпрыемства «Баравое».
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads