Слабодка (Лельчыцкі раён)

вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Слабо́дка[1]вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, на поўнач ад ракі Убарці, за 1 км на поўдзень ад Баравога, за 25 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтру Лельчыцаў, за 75 км ад чыгуначнай станцыі Ельск. Слабодка ўваходзіць у склад Бараўскога сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

У 1917 годзе вядома як вёска Слабодка-Убарцкая, знаходзілася ў Тонескай воласьці Мазырскага павету Менскай губэрні. У 1923 годзе вядома як хутар Слабодка.

У кастрычніку 1943 году нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі ўсю вёску і загубілі 8 жыхароў.

Насельніцтва

  • XX стагодзьдзе: 1917 год — 23 двары, 156 жыхароў; 1940 год — 22 двары, 132 жыхары; 1998 год — 20 двароў, 41 жыхар; 1999 год — 34 жыхары; 2000 год — 18 двароў, 32 жыхары
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 26 жыхароў

Інфраструктура

Крама. Дзейнічае камунальнае сельскагаспадарчае прадпрыемства «Баравое».

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads