Славенск
вёска ў Гародзькаўскім сельсавеце Валожынскага раёну Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Славе́нск[1] — вёска ў Беларусі, на левым беразе ракі Бярэзіны. Уваходзіць у склад Гародзькаўскага сельсавету Валожынскага раёну Менскай вобласьці.
Славенск — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны).
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню Славенск упамінаецца ў XIV стагодзьдзі. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў ён увайшоў у склад Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва.
У канцы XVII стагодзьдзя Славенск знаходзіўся ў валоданьні Зухорскіх, пазьней — Шаняўскіх. У 1700 годзе тут збудавалі царкву Сьвятога Мікалая.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Славенск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Забрэскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1871 годзе ў Славенску збудавалі мураваную царкву-мураўёўку.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Славенск занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Славенск абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[2]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Славенск апынуўся ў складзе міжваенннай Польскай Рэспублікі, у Забрэскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва.
У 1939 годзе Славенск увайшоў у БССР, у Валожынскі раён Баранавіцкай, з 1944 году — Маладэчанскай, з 1960 году — Менскай вобласьці. Статус паселішча панізілі да вёскі.
30 кастрычніка 2009 году ў зьвязку зь ліквідацыяй Забрэскага сельсавету Славенск перадалі ў склад Гародзькаўскага сельсавету[3].
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
- Царква Сьвятога Мікалая (1871; мураўёўка)
Страчаная спадчына
- Царква Сьвятога Мікалая (1700)
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads